Музей бурштыну (Калінінград)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Музей бурштыну (Калінінград)map
Remove ads

Музе́й бурштыну знаходзіцца ў горадзе Калінінград. Адкрыўся ў 1979 годзе. Да мая 2003 года з’яўляўся філіялам Калінінградскага гісторыка-мастацкага музея. Гэта адзіны ў Расіі музей аднаго мінералу[3].

Хуткія факты Музей бурштыну, Заснаваны ...

Музей знаходзіцца ў гістарычным будынку (абарончай вежы «Дона»), адноўленай пасля вайны, і з’яўляецца часткай былога ўнутранага вальнага ўмацавання Кёнігсберга.

Remove ads

Экспазіцыі

Экспазіцыя музея размяшчаецца ў 28 залах агульнай плошчай звыш тысячы квадратных метраў.

Экспазіцыя ўключае некалькі раздзелаў:

  • Паходжанне бурштыну, яго ўласцівасці
  • Гісторыка-археалагічныя веды пра бурштын
  • Бурштын у мастацтве XVII—XVIII стагоддзяў
  • Кёнігсбергская дзяржаўная бурштынавая мануфактура
  • Калінінградскі бурштынавы камбінат
  • Бурштын у творчасці сучасных мастакоў

У музеі сабраны ўнікальныя кавалкі балтыйскага самацвету (самародак вагай 4 кг 280 г — самы буйны ў калекцыі Музея бурштыну), а таксама больш за дзве тысячы мастацкіх вырабаў з яго, у тым ліку і фрагменты адноўленага Бурштынавага пакоя.

У музеі маюцца дыярамы старажытнага «бурштынавага лесу» і кар’ера па здабычы бурштынаноснай «блакітнай зямлі», мноства кавалкаў (больш за тысячу)[4] бурштыну з інклюзамі мезазойскіх раслін і жывёл, у тым ліку яшчаркі. Адлюстраваны ўвесь спектр колераў бурштыну ад белага да чорнага. Выстаўлены таксама бурштынавыя вырабы IV—V стагоддзяў нашай эры, знойдзеныя археолагамі на тэрыторыі вобласці, працы нямецкіх майстроў, перададзеныя з Аружэйнай палаты.

З 2003 года музей праводзіць конкурс вырабаў з бурштыну «Алатырь».

Remove ads

Зноскі

  1. Государственный каталог Музейного фонда Российской Федерации Праверана 17 чэрвеня 2020.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q69832186'></a>
  2. Музеі бурштыну існуюць таксама ў літоўскай Паланзе і польскім Гданьску, невялікія экспазіцыі пры бурштынавым камбінаце ў Янтарным, у замку Мальбарк і паморскай вёсцы Янтар.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads