Мураванаашмянкоўскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Ашмянскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мураванаашмянко́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Мураваная Ашмянка.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Ашмянскага раёна Вілейскай вобласці. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 11 лютага 1972 года да сельсавета далучана частка скасаванага Гардзіеўцаўскага сельсавета (17 населеных пунктаў: Анцулі, Бена, Гальгінішкі, Гервішкі, Грыгі Гаравыя, Грыгі Далавыя, Куляшы, Марачанка, Масі, Насканцы, Пагулянка, Памерач, Побень, Рудзішкі, Сайлюкі, Слоцішкі і Стрэлы)[2]. У 1978 годзе ў склад Палянскага сельсавета перададзены 15 населеных пунктаў (вёскі Вельмуты, Журавы, Мядзюны, Слабада, Талмінава, Цялежышкі, хутары Баяры, Зялёнка, Краўчышкі, Кулікоўка, Леснічоўка, Малінаўка, Роўнае Поле, Углеева, Укропішкі)[3]. 19 жніўня 1985 года скасаваны хутар Медзеўшчына[4], 15 ліпеня 2008 года — хутар Памерач[5].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 879 чалавек[6], з іх 94,2 % — беларусы, 4,3 % — палякі, 1,1 % — рускія[7]; паводле перапісу 2019 года — 701 чалавек[8].
Remove ads
Зноскі
- Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
- Рашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 сакавіка, 24 красавіка і 15 мая 1978 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 16 (1570).
- Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 19 жніўня 1985 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1985, № 36 (1842).
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads