Мураваная Ашмянка

аграгарадок у Ашмянскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Мураваная Ашмянкаmap
Remove ads

Мурава́ная Ашмя́нка[1] (трансліт.: Muravanaja Ašmianka, руск.: Мурованая Ошмянка) — аграгарадок у Ашмянскім раёне Гродзенскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Мураванаашмянкоўскага сельсавета. Насельніцтва: 415 чал. (2015).

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Геаграфія

Размешчана на Ашмянскім узвышшы, за 11 км на паўночны захад да Ашмян і 28 км ад чыгуначнай станцыі Ашмяны. Паблізу вёскі мае выток рака Ашмянка.

Гісторыя

Захаваліся руіны[2] друкарні (цагляны будынак, збудаваны, магчыма, у 1590, перабудаваны ў жылы палац у 19 стагоддзі), якая ў пачатку 17 ст. належала Крыштафу Дарагастайскаму і дзе была надрукавана «Цэнзура» В. Салінарыуса (1615). Касцёл Дзевы Марыі (драўляны будынак са званіцай, збудаваны ў канцы 18 — пач. 19 ст., падноўлены ў 1841 і 1874), які з’яўляе прыклады барока, класіцызму і народнага драўлянага дойлідства.

Падчас 2-й сусв. вайны (май 1944) каля вёскі адбыўся бой паміж сіламі АК і літоўскага дапаможнага кантынгенту (на нямецкай службе).

Remove ads

Насельніцтва

  • 1866 год — 184 чал., 26 двароў.
  • 1886 год — 330 чал., 44 двары.
  • 1905 год — 306 чал.
  • 1999 год — 338 чал., 134 гаспадаркі.
  • 2015 год — 415 чал., 155 гаспадарак.

Інфраструктура

У вёсцы бальніца, сярэдняя школа.

Славутасці

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads