Мурад I

From Wikipedia, the free encyclopedia

Мурад I
Remove ads

Мура́д I, таксама Мурад Богападобны (1326 — 15 чэрвеня 1389) — трэці бей Асманскага бейліка[ru] (з 1362), першы султан Асманскай імперыі (1383—1389).

Хуткія факты 3-і Бей Асманскага бейліка, Папярэднік ...

Сын Архана І і Нілюфер-хатун[ru].

Remove ads

Біяграфія

Прыйшоў да ўлады пасля смерці бацькі. У 1362 годзе захапіў горад Адрыянопаль (Эдырнэ), у які ў 1365 годзе перанёс сваю сталіцу. У 1371 годзе разбіў войска аб’яднанай хрысціянскай кааліцыі ў бітве на Марыцы[ru]. У 1383 годзе прыняў тытул султана.

Праводзіў палітыку, накіраваную на ўмацаванне цэнтральнай улады. Лічыцца заснавальнікам інстытутаў дывана[ru], кадзіяскераў[ru] (вышэйшых суддзяў) і сістэмы цімараў[ru], а таксама корпуса янычар і сістэмы дзеўшырме[ru]. Падзяліў свае ўладанні на дзве правінцыі — Анатолю (Малая Азія) і Румелію (Балканы).

Thumb
Карта заваяванняў Мурада I
* цёмна-чырвоны — пачатак уладарання
* чырвоны — канец уладарання
* ружовы — васальныя дзяржавы

У 1385 годзе захапіў Сафію, у 1386 годзе — Ніш і далучыў да імперыі большасць балгарскіх зямель. У 1386 годзе (па іншых звестках, у 1387 або 1388) пацярпеў паражэнне ад сербаў у бітве пры Плочныку[ru].

Паводле легенды, забіты сербскім шляхцічам Мілашам Обілічам, які прабраўся падчас Косаўскай бітвы 1389 года ў шацёр Мурада. Пераемнікам стальца стаў яго сын Баязід I[4].

Remove ads

Гл. таксама

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads