Васальныя і данніцкія дзяржавы Асманскай імперыі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Васальныя і данніцкія дзяржавы Асманскай імперыі — агульная назва для шэрагу дзяржаў (галоўным чынам на перыферыі Асманскай імперыі), якія прызнавалі сюзерэнітэт Высокай Порты, але над якімі па тых ці іншых прычынах не быў устаноўлены прамы кантроль.

Функцыі

Некаторыя з гэтых краін з’яўляліся буфернымі дзяржавамі паміж Асманскай імперыяй і хрысціянскімі краінамі Еўропы або шыіцкімі краінамі Азіі. Некаторыя з іх (Крымскае ханства, Княства Валахія, Малдаўскае княства, Княства Трансільванія, курдскія эміраты  (англ.) існавалі самі па сабе, іншыя (Балгарыя, Венгрыя, Сербія, Боснія) былі з часам уключаны ў склад Асманскай дзяржавы. Некаторыя тэрыторыі (Імерэтыя, Мегрэлія, востраў Хіяс, Наксаскае герцагства, Дуброўніцкая рэспубліка) мелі камерцыйную каштоўнасць. Не ўключаліся цалкам у склад Імперыі свяшчэнныя гарады, а таксама такія данніцкія тэрыторыі Венецыянскай рэспублікі, як астравы Кіпр і Закінф. Нарэшце, такія невялікія тэрыторыі, як княства Зэта ці горны Ліван не каштавалі тых высілкаў, якія былі патрэбныя на іх падпарадкаванне.

Remove ads

Формы

  • У шэрагу дзяржаў, якія ўваходзяць у эялетную сістэму, санжак-бей прызначаўся з ліку мясцовых жыхароў, або перадавалі сваю пасаду па спадчыне (напрыклад, у Самцхэ-Джавахеці ці некаторых курдскіх санджаках). У некаторых рэгіёнах дазвалялася выбіраць уласных лідараў (да такіх адносіліся, напрыклад, Албанія, Эпір, Марэя, Чарнагорыя), некаторыя тэрыторыі былі дэ-факта незалежнымі (варварскія «рэгенцтвы» Алжыр, Туніс, Трыпалітанія, пазней — Егіпет пад уладай хедываў).
  • Па-за эялетнай сістэмай знаходзіліся такія дзяржавы, як княства Валахія, Малдаўскае княства і княства Трансільванія, якія плацілі даніну Асманскай імперыі і ў якіх Порта мела права прызначаць і здымаць кіраўнікоў, трымаць гарнізоны і кантраляваць знешнюю палітыку.
  • Такія краіны, як Дуброўніцкая рэспубліка, плацілі даніну за цэласнасць сваёй тэрыторыі і прызнавалі асманскі суверэнітэт.
  • Шэрыф Меккі прызнаваў асманскі суверэнітэт, але тут ужо Порта плаціла яму субсідыю.

Меліся таксама васалы, так бы мовіць, «другога парадку» — напрыклад, Нагайская Арда ці чэркесы, якія з’яўляліся васаламі крымскага хана, ці некаторыя берберы і арабы, якія плацілі даніну паўночнаафрыканскім бейлер-беям.

Некаторыя краіны плацілі даніну за тэрыторыі, якія юрыдычна належалі Асманскай імперыі, але не кантраляваліся ёю — напрыклад, Габсбургі за Каралеўскую Венгрыю ці Венецыянская рэспубліка за Закінф.

Іншыя віды даніны — напрыклад, адкупныя грошы за ненапад, званыя «ардынскім выкупам» — плацілі Расія і Рэч Паспалітая. Гэтыя грошы звычайна плаціліся не непасрэдна султану, а яго васалу — крымскаму хану.

Remove ads

Спіс

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads