Мурама
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Му́рама — фіна-ўгорскае племя, якое з сярэдзіны I тысячагоддзя нашай эры жыло ў ніжнім цячэнні Акі ў ваколіцах горада Мурам[1]. У «Аповесці мінулых гадоў» згадваецца як неславянскае і якое жыве ля ўпадзення Акі ў Волгу[2].

Мурама пражывалі на тэрыторыях сучасных Разанскай, Уладзімірскай і Ніжагародскай абласцей. На поўначы мурама межавалі з мерамі, на ўсходзе — з эрзянамі і марыйцамі, на поўдні — таксама з эрзяй, на захадзе — з мешчарай[3].
Мурам меў важную ролю ў працэсах славянскай каланізацыі Паўночна-Усходняй Русі, служачы ўмацаваным пунктам для зацвярджэння княжацкай улады. Славянскае панаванне на ніжняй Ацэ замацавалася паходамі Святаслава на Аку і Волгу ў 965 годзе і Уладзіміра Святаслававіча ў 985 годзе. У 988 годзе ў Мураме з’явіўся першы князь Глеб Уладзіміравіч. Паводле археалагічных звестак, цэнтральная ўмацаваная сядзіба горада была пабудавана ў другой палове X стагоддзя на раней незаселеным месцы, размешчаным паміж мурамскімі і, магчыма, славянскімі селішчамі.
Remove ads
Гл. таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads