Славянская каланізацыя Паўночна-Усходняй Русі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Славянская каланізацыя Паўночна-Усходняй Русі
Remove ads

Славянская каланізацыя Паўночна-Усходняй Русі — працэс засялення славянскімі плямёнамі (крывічамі і вяцічамі) земляў Волга-Окскага міжрэчча. Пачалася ў VI стагоддзі[4] і працягвалася да позняга Сярэднявечча. Да прыходу славян насельніцтва гэтых земляў складалася пераважна з балтаў у заходняй частцы міжрэчча і фіна-уграў[4].

Хуткія факты Славянская каланізацыя Паўночна-Усходняй Русі, Дата ...

Вынікам славянскай каланізацыі, якая ўзмацнілася ў эпоху Кіеўскай русі і яе распаду, стаў пачатак фармавання рускай народнасці ў гэтым рэгіёне. У палітычным вымярэнні гэта прывяло да ўзвышэння Уладзіміра-Суздальскай зямлі сярод удзельных рускіх княстваў.

Remove ads

Ход падзей

Thumb
Аполле

У IX-X стагоддзях пачалося засяленне Паўночна-Усходняй Русі славянскімі плямёнамі, і прадстаўнікі кожнага племя асвойвалі пэўныя тэрыторыі.

Па Волзе на поўнач і ўсход Волга—Окскага міжрэчча пачалі пранікаць крывічы, якія паўплывалі на склад насельніцтва Аполля[5]. У больш паўночныя землі, у тым ліку рэгіён Белага возера, пранікалі ільменскія славене[6], якія ўняслі важкі ўклад у фарміраванне памораў. У паўднёвай частцы Падмаскоўя і ў Разанскай зямлі славянская каланізацыя ішла пераважна за кошт племя вяцічаў, хоць таксама ўдзельнічалі радзімічы і севяране[7]. Вяцічы прасунуліся ўніз па Ацэ ў раён Разані, выйшлі на раку Проню і рассяліліся ўверх па Маскве-рацэ.

Мяжа арэала рассялення вяцічаў і крывічоў, меркаваная па характэрных скроневых кольцах кожнага племя, прайшла па водападзеле Масквы-ракі і Клязьмы. Такім чынам, тэрыторыя Масквы знаходзілася ў межах вяціцкага рассялення. У каланізацыі Суздальскага абполля вяцічы амаль не ўдзельнічалі, асвоіўшы толькі частку плыні Акі. На ніжнюю Аку, у раён Мурама, славянскае насельніцтва пранікала не з захаду па Ацэ, а з поўначы па Нерлі і Клязьме, што сведчыць пра пераважна крывіцкі склад насельніцтва[5].

Remove ads

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads