Кіраў (Нараўлянскі раён)
Кіраўскі сельсавет, Нараўлянскі раён From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кі́раў[1] (трансліт.: Kiraŭ, руск.: Киров) — аграгарадок[2] у Нараўлянскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. Да 1939 г. — Махаеды[3]. Уваходзіць у склад Кіраўскага сельсавета. Знаходзіцца за 36 км у напрамку на поўдзень ад горада Нароўля, за 214 км ад Гомеля[3].
Remove ads
Гісторыя
У першай палове XVIII ст. у Мазырскім павеце адным з уплывовых шляхецкіх родаў былі паны Аскеркі, якія адносіліся да мясцовай рэгіянальнай эліты і менавіта якія доўгі час на ленных правах трымалі каралеўшчыну, у склад якой уваходзіла Нароўля[4]. Так, у 1738—1741 гг. Нароўля ўпамінаецца як фальварак, які разам з фальваркамі Мухаеды, Прудок і Вуглы трымаў мазырскі маршалак (1720—1722), новагародскі кашталян (1726—1734) Антоній Міхалавіч Аскерка (каля 1670 — пасля 1734)[5]. Антонію Аскерку належалі і іншыя зямельныя валоданні.

Пасля Антонія Міхалавіча Аскеркі (каля 1670 — пасля 1734) ленным трымальнікам каралеўшчыны (каралеўскіх маёнткаў) Антонаў, Нароўля, Мухаеды і Вуглы стаў яго сын Рафал Алаіз Аскерка (1708—1767)[6].
У 1764 г. канвакацыйны сойм Рэчы Паспалітай прызнаў каралеўшчыну (каралеўскае ўладанне) Нароўля (мястэчкі Нароўля і Барбароў разам з фальваркамі Антонава, Мухаеды, Вуглы, Галоўчыцы і Карпавічы), якую доўга паводле леннага права трымалі Аскеркі, вотчынай мазырскага маршалка Рафала Алаіза Аскеркі (1708—1767) і яго нашчадкаў[7].
У 1793 г. уласнік вялікага маёнтка Барбароў (і Мухаеды) Ян Мікалай Аскерка (1735—1796) стаў адным з арганізатараў падрыхтоўкі шляхты Мазырскага павета да паўстання пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі супраць расійскай улады і падзелу Рэчы Паспалітай, для чаго ўдзельнічаў у нарадным з’ездзе паўстанцаў у Хойніках. У 1794 г. за ўдзел у паўстанні вялізныя маёнткі Яна Мікалая Аскеркі (1735—1796) (Барбароў, Нароўля, Канатоп і Кажушкі, — у тым ліку мястэчка Мухаеды) — цалкам 1954 душы сялян — былі канфіскаваны ў дзяржаўны скарб Расійскай імперыі[8].
У 1802 г. дзяржаўны маёнтак Мухаеды быў перададзены ў арэнду мінскаму чыноўніку Андрэю Мацвеевічу фон Гольсту, аднак жыхары адмовіліся падпарадкавацца арандатару і выконваць павіннасці на яго карысць[9]. 23 лістапада 1802 г. у Мухаеды прыехалі чыноўнікі Рэчыцкага ніжняга суду, каб разабрацца ў сітуацыі. Сяляне не хацелі мець арандатарам персанальна фон Гольста. Мясцовы святар Фёдар Цішкевіч адмовіўся ад прапановы чыноўнікаў ўгаворваць слухацца фон Гольста і стаў на бок сялян. У выніку 14 сялян было арыштавана і перавезена ў Рэчыцу для пакарання «па законе»[9].
Remove ads
Насельніцтва
- 1998 год — 424 жыхары, 182 двары[3].
- 2004 год — 388 жыхароў.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads