Мышахвоснік маленькі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мышахвоснік маленькі[1][2] (Myosurus minimus) — від травяністых раслін роду Мышахвоснік (Myosurus) сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae).
Remove ads
Батанічнае апісанне

Гэта невялікая аднагадовая расліна, вышынёй 2—10 см. Калякветнік кветкі правільны, двайны. Чашалісцікаў пяць, бледна-жоўтага колеру. Ля асновы чашачкі ёсць невялікая мясістая шпора. Вяночак складаецца з пяці свабодных жоўтых пялёсткаў. Кветка доўгая, вельмі друзлая. Тычынак шмат. Яны, як і частка калякветніка, цыклічна размяшчаюцца каля асновы кветаложа, у якой шмат вольных песцікаў. Формула кветкі мае такі выгляд: .
Калі кветаложа разрастаецца і выцягваецца, песцікі сваімі лычыкамі датыкаюцца пыльнікаў і адбываецца самаапыленне. Цвіце ў красавіку—маі. Плод — шматарэшак.
Remove ads
Ахова
Уключаны ў Чырвоную кнігу Чачэнскай Рэспублікі са статусам «1. Вельмі рэдкі, пад пагрозай знікнення галарктычны від»[3].
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 86. — 160 с. — 2 350 экз.
- Галушко А. И. Myosurus minimus — Мышехвостник малый // Красная книга Чеченской Республики : Редкие и находящиеся под угрозой исчезновения виды растений и животных / отв. ред. М. У. Умаров; зам. отв. ред. Г. М. Абдурахманов, А. М. Батхиев. — Грозный : [Южный издательский дом], 2007. — С. 88. — 432 с. — 5000 экз. — ISBN 978-5-98864-017-2.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads