Мыш палявая
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Палявая мыш, Жытнік, Мыш палёўка[1] (Apodemus agrarius) — млекакормячая жывёла сямейства мышападобных.
Remove ads
Апісанне
Даўжыня цела 8—11 см, хваста 6—8 см. Поўсць рыжавата-вохрыстая або рыжавата-шэрая, па бруху белаватая, уздоўж спіны вузкая чорная паласа.
Арэал і экалогія
Шырока распаўсюджана, шматлікая на Беларусі. Водзіцца на палях, сухадольных лугах, узлесках, па берагах рэк, у хмызняках, зімой трапляецца ў садах, парках, у свірнах, жылых і гаспадарчых пабудовах. Жыве ў неглыбокіх норах. Корміцца насеннем і зялёнымі часткамі раслін. Размнажаецца з сакавіка да сярэдзіны кастрычніка, дае да 5 прыплодаў па 5—6 (часам да 9) дзіцянят.
Значэнне
Адзін з асноўных шкоднікаў збожжавых і іншых сельскагаспадарчых культур. Пераносіць узбуджальнікаў небяспечных хвароб.
Зноскі
- Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с. — у крыніцы пад назвай Mus agrarius
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads