Мядзведжына (возера)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мядзве́джына[1] — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Ушача, у межах горада Наваполацк.

Хуткія факты Мядзведжына, Морфаметрыя ...

Плошча паверхні возера 0,045 (0,05[1]) км². Даўжыня 0,55 км, найбольшая шырыня 0,13 (0,12[1]) км. Даўжыня берагавой лініі 1,27 (1,15[1]) км. Найбольшая глыбіня 18,5 м, сярэдняя — 5,95 м. Аб’ём вады ў возеры 0,27 млн м³.
Катлавіна возера серпападобнай формы, выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Берагі нізкія, пясчаныя, месцамі забалочаныя. Уздоўж заходняга і ўсходняга берага забалочаная пойма, парослая хмызняком.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads