Мякатніца

From Wikipedia, the free encyclopedia

Мякатніца
Remove ads

Мякатніца (Maláxis) — род шматгадовых травяністых раслін, уключаны ў трыбу Malaxideae сямейства Архідныя (Orchidaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Назва

Навуковая назва роду паходзіць ад стар.-грэч.: μαλακός — «мяккі», «далікатны», што адносіцца да знешняга выгляду некаторых відаў мякатніцы.

Батанічнае апісанне

У род уключаны наземныя, радзей эпіфітныя шматгадовыя травяністыя расліны. Карані валасістыя. Сцябло цыліндрычнае або бульбападобнае, мясістае, у многіх відаў паўзучае. Ліст у многіх відаў адзіны, аднак у некаторых маецца некалькі лістоў.

Кветкі сабраны на канцы сцябла ў густое прамое гронкападобнае суквецце, зялёнага, жоўтага, бурага, ружовага або бэзавага колеру. Прыкветкі неападальныя. Цэнтральны чашалісцік свабодны, бакавыя могуць зрастацца. Пялёстак свабодны. Губа прамая, суцэльная або падзеленая на долі, без шпорца. Палініі у колькасці чатырох. Рыльца песціка паўшарападобнае або яйцападобнае.

Remove ads

Арэал

Віды роду Мякатніца распаўсюджаныя амаль ва ўсіх фларыстычных рэгіёнах, адсутнічаюць яны толькі ў Новай Зеландыі.

Таксанамія

  яшчэ 13 семейств
(паводле Сістэмы APG III)
 
      каля 175 відаў
  парадак Спаржакветныя     род Мякатніца  
           
  аддзелКветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Архідныя    
         
  яшчэ 58 парадкаў кветкавых раслін
(паводле Сістэмы APG III)
  яшчэ каля 880 родаў  
     

Сінонімы

  • Achroanthes Raf., 1819, nom. rej.
  • Cheiropterocephalus Barb.Rodr., 1877
  • Crossoliparis Marg., 2009
  • Glossochilopsis Szlach., 1995
  • Kornasia Szlach., 1995
  • Lisowskia Szlach., 1995
  • Malaxis Nutt., 1818
  • Microstylis (Nutt.) Eaton, 1822, nom. cons.
  • Tamayorkis Szlach., 1995

Віды

Паводле інфармацыі базы даных The Plant List (2013), род уключае 183 віды [1].

Remove ads

Зноскі

  1. Malaxis (англ.). The Plant List. Version 1.1. (15 кастрычніка 2013). Архівавана з першакрыніцы 5 верасня 2017. Праверана 1 кастрычніка 2016.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads