Іаган Генрых Фрыдрых Лінк

From Wikipedia, the free encyclopedia

Іаган Генрых Фрыдрых Лінк
Remove ads

Генрых Фрыдрых Лінк (ням.: Heinrich Friedrich Link; 2 лютага 1767 — 1 студзеня 1851) — нямецкі натураліст і батанік.

Хуткія факты Іаган Генрых Фрыдрых Лінк, Дата нараджэння ...
Хуткія факты Сістэматык жывой прыроды ...
Remove ads

Біяграфія

Адукацыю атрымаў у Гётынгене, дзе вывучаў медыцыну і прыродазнаўчыя навукі. У 1789 годзе абараніў дысертацыю «Flora der Felsgesteine rund um Göttingen» і стаў прыват-дацэнтам.

У 1792 годзе стаў першым прафесарам новай кафедры хіміі, заалогіі і батанікі ва ўніверсітэце Ростака.[3] У 1806 годзе стварыў першую хімічную лабараторыю ў Ростаке. У гэты перыяд ім было выдадзена вялікая колькасць артыкулаў і кніг па самым разнастайным тэмам: фізіцы і хіміі, геалогіі, мінералогіі, батанікі і заалогіі, натуральнай філасофіі і этыкі, дагістрычнай і ранняй гісторыі. Двойчы абіраўся рэктарам універсітэта.

У 17971799 гадах разам з батанікам, арнітолагам і энтамолагам з Дрэздэна графам Гофманзэгам распачаў падарожжа па Партугаліі. Пасля гэтай паездкі батаніка стала яго галоўным навуковым цікавасцю.

У 1800 годзе абраны членам найстарэйшай прыродазнаўчай акадэміі Еўропы Леапальдзіна.

У 1811 годзе Лінк быў прызначаны прафесарам хіміі і батанікі ва ўніверсітэце Брэслау, дзе ён двойчы абіраўся рэктарам універсітэта.[4]

Пасля смерці Карла Людвіга Вільдэнава ў 1815 годзе стаў прафесарам прыродазнаўчай гісторыі, куратарам гербарыя і дырэктарам батанічнага саду ў Берліне.

17 жніўня 1845 года ўзнагароджаны прускім ордэнам Pour le Mérite у галіне навук і мастацтваў.[5]

Пасля смерці Лінка ў 1851 годзе яго пераемнікам на пасадзе дырэктара саду стаў Аляксандр Генрых Браўн.

Лінк прызнаецца адным з апошніх навукоўцаў XIX стагоддзя, якія валодалі ўніверсальнымі прыродазнаўчымі ведамі па шырокаму колу дысцыплін.

У 1783 годзе Лінк быў прыняты ў масонскую ложу «Брама вечнасці» (Pforte der Ewigkeit) у Гільдэсгайме. У далейшым ён быў актыўным членам ложы ў Ростаку, Брэслау і Берліне. Значны ўклад у масонства ён зрабіў на пасадзе Вялікага Майстра Вялікай ложы «Royal York, genannt zur Freundschaft» у 18311850 гадах.[6]

Remove ads

Навуковыя працы

  • Grundlehren der Anatomie und Physiologie der Pflanzen. Гётынген, 1807.
  • Nachträge zu den Grundlehren etc. Гётынген, 1809.
  • Handbuch zur Erkennung der nutzbarsten und am häufigsten vorkommenden Gewächse. Haude und Spener, Берлін, 1829
  • Die Urwelt und das Altertum, erläutert durch die Naturkunde. Берлін. 1820—1822. (2. Auflage 1834)
  • Das Altertum und der Übergang zur neuern Zeit. Берлін 1842.
  • Elementa philosophiae botanicae. Берлін 1824. 2. Auflage 1837.
  • Anatomisch-botanische Abbildungen zur Erläuterung der Grundlehren der Kräuterkunde. 4 т. Берлін 1837—1842.
  • Ausgewählte anatomisch-botanische Abbildungen. 4 т. Берлін 1839—1842.
  • Filicum species in horto regio Berolinensi cultae. Берлін 1841.
  • Anatomie der Pflanzen in Abbildungen. 3 т. Берлін 1843—1847.
Remove ads

Зноскі

  1. www.accademiadellescienze.it Праверана 1 снежня 2020.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q107212659'></a>
  2. Johann Heinrich Friedrich Link // www.accademiadellescienze.it Праверана 1 снежня 2020.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q107212659'></a>
  3. Rektoratsreden (HKM) Архівавана 29 лістапада 2014.
  4. Der Orden Pour le Mérite für Wissenschaft und Künste. Die Mitglieder des Ordens, Band I (1842—1881), Berlin: Gebr. Mann Verlag 1975, S. 122.
  5. E. Lennhoff, O. Posner, D. A. Binder: Internationales Freimaurer Lexikon. München: Herbig 2000, ISBN 3-7766-2161-3, S. 517

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads