Меліса лекавая
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Меліса лекавая, Мята лімонная[1], Меліса аптэчная[2] (Melissa officinalis) — шматгадовая эфірамаслічная травяністая расліна, від роду Меліса (Melissa) сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae).
Remove ads
Назва
Народная назва маліса[3], мядоўка, матачнік, раёўнін пчальнік.
Апісанне
Шматгадовая травяністая расліна, добры меданос. Мае ў сабе вялікую колькасць вітаміну С, а таксама карацін, кафейную, алеанолавую і урсолавую кіслоты, эфірны алей.
Выкарыстанне
Меліса лекавая больш за 2000 гадоў паспяхова выкарыстоўваецца ў народнай і навуковай медыцыне шматлікіх краін свету. Упершыню меліса была апісаная ў лац. «Historia plantarum» (стар.-грэч. Περὶ φυτῶν ἱστορίας) Тэафраста.
Ужываюць свежую і сушаную мелісу. Высокімі смакавымі якасцямі вызначаюцца лісце і маладыя парасткі, яны ўжываюцца як прыправа да салатаў, супоў, рыбных і грыбных страў, як дамешзк да кампотаў, напіткаў, чаю, араматызацыі віна, воцату. Эфірны алей выкарыстоўваюць у парфумерыі і медыцыне.
У навуковай і народнай медыцыне меліса вядома як сродак, які заспакойвае нервовую сістэму і стымулюе страваванне, асабліва пры ўздуцці страўніка. Для прыпарак і кампрэсаў ужываюць настой з мелісы пры фурункулёзе і як паласканне пры запаленні дзяснаў. Чай з мелісы ўжываюць пры галаўных болях, бяссонніцы, міфэнях, скурных высыпках, парушэнні сардэчнай дзейнасці. Яна ўваходзіць у зборы, што ўжываюць пры гіпертаніі, эпілепсіі, атэрасклерозе, захворваннях печані і інш.
У пчалярстве мелісавай вадой націраюць новыя вуллі, каб залучаць пчол.
Агратэхніка
Вырошчваюць мелісу на ўрадлівых суглінках, добра асветленых сонцам, някіслых і дастаткова ўвільготненых. На адным месцы можа расці да 10 гадоў.
Зноскі
- Напісанне Меліса лекавая, Мята лімонная ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.10. Мн., 2000, С.272
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 83. — 160 с. — 2 350 экз.
- З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads