Мячэць Укба
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мячэць Укба (араб. جامع عقبةجامع عقبة) таксама вядомая як Вялікая мячэць Кайруана (араб. جامع القيروان الأكبرجامع القيروان الأكبر) — адна з найбуйнейшых мячэцяў у Тунісе, размешчаная ў горадзе Кайруане. Будучы гістарычна першай сталіца мусульманскага Магрыба, Кайруан лічыцца духоўным і рэлігійным цэнтрам Туніса[2] і часам — чацвёртым святым горадам ісламу[3][4]. З'яўляючыся свайго роду сімвалічным будынкам горада, Вялікая мячэць лічыцца найстарэйшай святыняй і самай важнай мячэццю мусульманскага Захаду[5][6]. Занесеная з 13 сакавіка 1912 года ў спіс ахоўных гістарычных помнікаў у Тунісе[7][8], у 1988 годзе яна, як і ўвесь горад Кайруан, была ўнесена ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА[9].
Remove ads
Будаўніцтва
Пабудаваная арабскім ваеначальнікам Укбай ібн Нафі прыкладна ў 670 годзе н. э. (50 годзе па ісламскім календары) падчас будаўніцтва горада Кайруан[10]. Мячэць займае плошчу ў 9000 квадратных метраў і з'яўляецца адным з самых старажытных месцаў набажэнства ў ісламскім свеце[11]; таксама яна стала правобразам для ўсіх пазнейшых па часе будаўніцтва мячэцяў у Магрыбе[12]. Вялікая мячэць у Кайруане лічыцца адным з самых уражлівых і найбуйнейшых помнікаў ісламскай архітэктуры ў Паўночнай Афрыцы[13], яе перыметр складае амаль 405 метраў. Гэта велізарная прастора ўключае гіпастыльную малельную залу, велізарны мармуровы брукаваны двор і масіўны квадратны мінарэт. Акрамя свайго рэлігійнага значэння[14], мячэць Укба лічыцца адным з шэдэўраў як ісламскай архітэктуры, як і ўсяго ісламскага мастацтва ў цэлым[15][16][17][18]. Мячэць фігуруе ў многіх кнігах і навучальных дапаможніках па ісламскім мастацтве[19].
Remove ads
Гісторыя

Акрамя сваёй мастацкай і архітэктурнай значнасці, Вялікая мячэць у Кайруане згуляла, на думку туніскага ўніверсітэцкага выкладчыка і гісторыка ісламу Мухамеда Тальбі, «галоўную ролю ў ісламізацыі ўсяго мусульманскага Захаду, у тым ліку Іспаніі, і распаўсюджванні малікіцтва»[20].
Падчас праўлення дынастыі Аглабідаў (IX стагоддзе) мячэць атрымала свой захаваны дагэтуль статус дзякуючы значным работам, якія праводзіліся ў ёй[21]. Слава мячэці Укбы і іншых святынь у Кайруане дапамагалі гораду развівацца і павялічваць насельніцтва больш і больш. Універсітэт, які складаўся з навукоўцаў, якія выкладалі ў мячэці, стаў цэнтрам адукацыі як у ісламскай думцы, так і ў свецкіх навуках[22][23]. Яго ролю можна параўнаць з Парыжскім універсітэтам у Сярэднія вякі. З заняпадам горада Кайруана, пачынаючы з сярэдзіны XI стагоддзя цэнтр інтэлектуальнай думкі перамясціўся ў універсітэт Эз-Зітуна ў Тунісе[24].
Remove ads
Зноскі
- Ray Harris et Khalid Koser, Continuity and change in the Tunisian sahel, éd.
- Jean-Claude Garcin, Grandes villes méditerranéennes du monde musulman médiéval, éd. École française de Rome, Rome, 2000, p. 81
- Jean-Pierre Caillet, L'art du Moyen Âge : Occident, Byzance, Islam, éd.
- Néji Djelloul, Kairouan : la Grande Mosquée, éd.
- Great Mosque of Kairouan (discoverislamicart.org) Архівавана 7 красавіка 2013.
- || Géotunis 2009 :: Kairouan || Архівавана 26 ліпеня 2011.
- The Great Mosque (kairouan-cci2009.nat.tn)(недаступная спасылка)
- Mohamed Talbi, L'Islam n'est pas voile, il est culte, éd.
- M'hamed Hassine Fantar, De Carthage à Kairouan: 2000 ans d'art et d'histoire en Tunisie, éd.
- Wilfrid Knapp et Nevill Barbour, North West Africa : a political and economic survey, Editions Oxford University Press, Oxford, 1977, page 404
- Mahmud Abd al-Mawla, L'université zaytounienne et la société tunisienne, éditions Maison Tiers-Monde, Tunis, 1984, page 33
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads