Мяшэй зялёны

від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Мяшэй зялёны
Remove ads

Мяшэй зялёны, Мяшэй, Прада[1][2][3] (Setária víridis) — кветкавая расліна, від роду Мяшэй (Setaria) сямейства Метлюжковыя (Poaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...

Распаўсюджаная пустазельная расліна, дзікі продак культурнага мяшэю італьянскага, або магару (Setaria italica).

Remove ads

Батанічнае апісанне

Thumb
Батанічная ілюстрацыя з кнігі Яна Копса «Flora Batava», 1800—1934

Аднагадовая расліна, якая ўтварае мноства сцеблаў 10—50 (100) см вышынёй, прамых ці каленчата ўзыходзячых, звычайна з 4—5 вузламі, у аснаванні і ніжніх вузлах галінавання. Пад суквеццем сцябло шурпатае.

Лісце плоскае, зялёнае, 2—12 мм шырынёй, звычайна да 15 см даўжынёй, па краі і з верхняга боку трохі шурпатае. Сярэдняя жылка вузкая, добра прыкметная пры аснаванні ліста, бакавыя жылкі вельмі вузкія, па 3 з кожнага боку. Язычок прадстаўлены шэрагам раснічак. Похва цыліндрычная або ледзь пляскатая, голая або з дагары накіраванымі раснічкамі і валасінкамі з патоўшчаным аснаваннем.

Аднакветкавыя каласкі 2—2,5 мм даўжынёй сабраны ў групах па 2—6 (палова ў кожнай групе недаразвіты) у даўгаватую або лінейна-цыліндрычную коласападобную мяцёлку 2—12 см даўжынёй, галіны якой рэдукаваны да прыкветкаў пад кожнай групай каласкоў. Пад кожным каласком выступаюць 1—3 зялёныя або цёмна-фіялетавыя шчацінкі, якія перавышаюць каласкі па даўжыні ў 2—3 разы. Каласковыя лускі вельмі няроўныя, плёнкавыя, ніжняя круглява-яйкападобная, з адной жылкай, у 3—4 разы карацей каласка, верхняя 5—7-жылкавая, сходная з каласком па даўжыні і абрысах.

Зярняўка каля 1,7 мм даўжынёй і 1 мм шырынёй.

Remove ads

Значэнне

Пустазельная расліна, антрапахор, засмечвае пасевы прапашных і збожжавых культур, зрэдку сустракаецца ў пасевах шматгадовых траў. Адна расліна дае да 7000 насенін. Усходы пры масавым з’яўленні задзярноўваюць і ўсушваюць глебу. Засмечвае насенне проса, ад якога, аднак досыць лёгка аддзяляецца. Амаль не аддзяляецца ад насення магару.

Можа выкарыстоўвацца на сена, будучы скошаным да ўтварэння суквеццяў, ахвотна паядаецца хатняй жывёлай.

Remove ads

Распаўсюджанне

Міжземнаморскі від, распаўсюдзіўся ва ўмераных і трапічных рэгіёнах ўсіх кантынентаў. Звычайнае рудэральная расліна па ўсёй Расіі, за выключэннем паўночных раёнаў. Завезены ў Паўночную Амерыку і Аўстралію.

Таксанамія

Сінонімы

  • Chaetochloa viridis (L.) Scribn., 1897
  • Chamaeraphis viridis (L.) Millsp., 1892
  • Ixophorus viridis (L.) Nash, 1895
  • Panicum bicolor Moench, 1794
  • Panicum laevigatum Lam., 1778
  • Panicum pachystachys Franch. & Sav., 1878
  • Panicum purpurascens Opiz, 1822
  • Panicum reclinatum Vill., 1787
  • Panicum viride L., 1759basionym
  • Pennisetum viride (L.) R.Br., 1810
  • Setaria italica (L.) Thell., 1912
  • Setaria pachystachys (Franch. & Sav.) Matsum., 1892
  • Setaria reclinata (Vill.) Chevall., 1836
  • Setaria weinmannii Roem. & Schult., 1817
  • Setariopsis viridis (L.) Samp., 1914
Remove ads

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 122. — 160 с. 2 350 экз.
  2. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. — Горы-Горкі, 1927.
  3. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. — Горы-Горки, 1927.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads