Мяшэй
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мяшэ́й[1] (Setaria) — род кветкавых раслін сямейства Метлюжковыя (Poaceae).
Remove ads
Батанічнае апісанне

Аднагадовыя ці шматгадовыя травы. Лісце плоскае, лінейна-ланцэтнае, шурпатае. Каласкі двухкветкавыя, абкружаныя доўгімі шчацінкамі, сабраныя ў густы султан. Плод — зярняўка.
Арэал і экалогія
Налічваецца больш за 120 відаў. Пашыраны ў трапічных, субтрапічных, радзей ва ўмераных абласцях зямнога шара. На тэрыторыі Беларусі 6 відаў: мяшэй вялікі, мяшэй зялёны (Setaria viridis), мяшэй італьянскі, ці проса італьянскае, або магар (Setaria italica), мяшэй кальчаковы (Setaria verticillata), мяшэй пазушнакаласковы, мяшэй шызы (Setaria glauca). Трапляюцца ў пасевах, каля дарог, на засмечаных мясцінах.
Remove ads
Таксанамія
Setaria, Essai d'une Nouvelle Agrostographie 51, 178, pl. 13, f. 3. 1812. nom. cons.
Сінонімы
- Acrochaete Peter
- Camusiella Bosser
- Chaetochloa Scribn.
- Cymbosetaria Schweick.
- Miliastrum Fabr., nom. inval.
- Paspalidium Stapf
- Tansaniochloa Rauschert
Віды
Род уключае больш за 100 відаў[2].
Некаторыя віды:
- Setaria faberi R.A.W.Herrm.
- Setaria fiebrigii R.A.W.Herrm.
- Setaria intermedia Roem. & Schult.
- Setaria italica (L.) P.Beauv. — Мяшэй італьянскі, ці Проса італьянскае, ці Магар, ці Чуміза
- Setaria italica subsp. italica
- Setaria pumila (Poir.) Roem. & Schult.
- Setaria verticillata (L.) P.Beauv. — Мяшэй кальчаковы, ці Мяшэй мутоўчаты [syn. Setaria adhaerens (Forssk.) Chiov.] [syn. Setaria verticilliformis Dumort.]
- Setaria viridis (L.) P.Beauv. typus[3] — Мяшэй зялёны, ці Мяшэй, ці Прада
Многія віды, якія раней уваходзілі ў род Setaria, цяпер уваходзяць у іншыя роды — напрыклад, у род Pennisetum.
Значэнне і выкарыстанне
Кармавыя, дэкаратыўныя расліны, некаторыя віды — пустазелле.
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 121. — 160 с. — 2 350 экз.
- The Plant List: Setaria Архівавана 11 снежня 2019.
- Звесткі пра род Setaria у базе даных Index Nominum Genericorum Міжнароднай асацыяцыі па таксанаміі раслін (IATP). (англ.)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads