Мігель Дыяс-Канель

кубінскі палітык From Wikipedia, the free encyclopedia

Мігель Дыяс-Канель
Remove ads

Мігель Марыа Дыяс-Канель Бермудэс (ісп.: Miguel Mario Díaz-Canel Bermúdez; нар. 20 красавіка 1960, Пласетас, Вілья-Клара, Куба) — кубінскі палітык, Старшыня Дзяржаўнага савета Кубы з 2018 года, Прэзідэнт Кубы з 2019 года.

Хуткія факты Мігель Марыа Дыяс-Канель Бермудэс, 17-ы Старшыня Савета міністраў Кубы ...
Remove ads

Біяграфія

Яго бацька працаваў на механічным заводзе ў Санта-Клары, а яго маці была настаўнікам. У 1982 г. ён скончыў Цэнтральны ўніверсітэт «Марта Абрэў» у Лас Вільясе[en], атрымаў дыплом інжынера-электроніка. У 1985 г.  на ваеннай службе (Рэвалюцыйныя ўзброеныя сілы).

Знаходзіўся ў шэрагах Саюза маладых камуністаў, удзельнічаў у «інтэрнацыянальнай місіі» ў Нікарагуа.

З 1994 г. працаваў на пасадзе першага сакратара Камуністычнай партыі Кубы (КПК) у правінцыі Санта-Клара, з 2003 па 2009 гг. — першы сакратар правінцыйнага камітэта партыі ў правінцыі Вольчын. Член Палітбюро[en] КПК з 2003 г.

Міністр вышэйшай адукацыі з 2009 па 2012 гг., намеснік старшыні Савета міністраў з 2012 г., першы намеснік старшыні Дзяржаўнага савета Кубы з 24 лютага 2013 г.[2]. Старшыня Дзяржаўнага савета Кубы з 18 красавіка 2018 года[3][4]

Пасля таго, як у лютым 2019 года была прынята новая канстытуцыя краіны, на Кубе была адноўлена прэзідэнцкая пасада. 10 кастрычніка 2019 года Нацыянальная асамблея Кубы абрала прэзідэнтам краіны Мігеля Дыяса-Канеля[5][6].

Remove ads

Сям'я

Жанаты другі раз, ад першага шлюбу мае двух дзяцей.

Зноскі

  1. Miguel Diaz-Canel // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q107343683'></a>
  2. "Мігель Дыяс-Канель абраны старшынёй Дзяржсавета Кубы". Звязда. 19 красавіка 2018. Праверана 2018-04-19.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads