Мігель Понтэ

From Wikipedia, the free encyclopedia

Мігель Понтэ
Remove ads

Луіс Мігель Лімія Понтэ-і-Манса дэ Суньіга (ісп.: Luis Miguel Limia Ponte y Manso de Zúñiga; 1882[1], Віторыя1952, Маон) — іспанскі ваенны дзеяч, удзельнік грамадзянскай вайны 1936—1939 гадоў[2].

Хуткія факты Мігель Понтэ, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Паходзіў з сям’і арыстакратаў і землеўладальнікаў. Служыў у кавалерыі. У 1931 годзе, калі была абвешчана Другая рэспубліка, пакінуў армію. У жніўні 1932 года прыняў удзел у спробе дзяржаўнага перавароту генерала Хасэ Санхурха (вядомай як Санхурхада). Пасля правалу ўцёк у Партугалію[3].

У ходзе ліпеньскага путчу 1936 года выступіў на баку змоўшчыкаў, прымаў удзел у паўстанні ў Вальядалідзе. У наступным камандавай 5-й пяхотнай дывізіяй, I і V карпусамі паўстанцкай арміі.

У жніўні 1939 года прызначаны генерал-капітанам Балеарскіх астравоў, але займаў гэтую пасаду ўсяго 9 дзён. Працягваў служыць у якасці камандуючага ўзброенымі сіламі ў Марока[4].

З 1943 па 1949 быў павераным у картэсах, а таксама кіраўніком Вышэйшага савета ваеннай юстыцыі[5]. Выступаў за рэстаўрацыю манархіі[6]. У 1949 годзе на некаторы час, у сувязі з адсутнасцю Франсіска Франка, быў рэгентам краіны[7].

Remove ads

Абвінавачванні

Быў адным з 35 высокапастаўленых чыноўнікаў рэжыму Франка, пасмяротна абвінавачаных у 2008 годзе Нацыянальным судому у здзяйсненні шматлікіх злачынств у часы грамадзянскай вайны і ў першыя гады рэжыму[8][9][10].

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads