Міжэвіцкі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Слонімскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міжэ́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Міжэвічы.
Сельсавет знаходзіцца на поўдні Слонімскага раёна за 20 км ад раённага цэнтра. Плошча яго складае 9606 га.
Remove ads
Гісторыя
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Слонімскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці.
Склад
У склад сельсавета ўваходзіць 11 населеных пунктаў: вёскі Лапухова, Махначы, Хмяльніца, Мікалаеўшчына, Новая Перавалока, Старая Перавалока, Зосімавічы, Смаўжы, Крывец і аграгарадкі Вострава і Міжэвічы.
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1140 чалавек[1], з іх 91,0 % — беларусы, 4,7 % — рускія, 1,8 % — палякі, 1,7 % — украінцы[2]; паводле перапісу 2019 года — 895 чалавек[3].
Станам на 2015 год на тэрыторыі сельсавета пражывала 1114 чалавек, з іх: 142 — маладзей працаздольнага ўзросту, 576 — працаздольнага ўзросту, 396 — пенсіянераў.
Эканоміка і інфраструктура
На тэрыторыі сельсавета размешчаны сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў «Міжэвічы», Міжэвіцкае лясніцтва, дзяржаўная ўстанова адукацыі «Міжэвіцкая сярэдняя школа Слонімскага раёна», дзяржаўная ўстанова адукацыі «Міжэвіцкі яслі-сад Слонімскага раёна». Медыцынскія паслугі насельніцтву сельсавета аказваюць Міжэвіцкая ўчастковая бальніца і Астроўскі фельчарска-акушэрскі пункт.
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads