Паўднёвая брама Брэсцкай крэпасці
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Паўднёвая брама — брама Валынскага ўмацавання Брэсцкай крэпасці.
Узведзена ў 1836—1838 гадах у сярэдзіне курціны VI фронту (1834—1839), праз якую праходзіць казематаваны Мікалаеўскі праезд, што злучае ўмацаванне з равелінам V і далей з Кіеўскай шашой. Абапал казематаванага праезду дзве кардэгардыі, якія ацяпляліся круглымі печамі ў жалезных футаралах. У кожнай кардэгардыі маецца па 9 байніц звернутых у бок праезду. На выпадак блакавання, праезд абсталяваны варотамі з абодвух бакоў і дадатковымі пераборкамі. У казарме размяшчалася варта і Мікалаеўская гаўпвахта, жылыя казематы былі заняты артылерыйскімі майстэрнямі і лабараторыяй, казарма (1874—1878 ?) разлічана на 230 чалавек.
У перыяд Расійскай Імперыі брама называлаяся Мікалаеўскай у гонар цэсарэвіча Мікалая, аднаго з сыноў расійскага імператара Мікалая I. У час кайзераўскай акупацыі — Паўднёвай. У перыяд міжваеннай Польшчы — Холмская, па кірунку выезду з крэпасці ў бок горада Холм (цяпер Хэлм, Польшча).
У 1939—1941 гадах — Валынская брама (па назве Валынскага ўмацавання). У паваенны час называецца Паўднёвай, па кірунку свету.
- Паўднёвая брама на фотаздымках
- Мікалаеўская брама на плане з «Атласа крэпасцей Расійскай імперыі», 1830-я гады
- Фасад. РДВГА
- Разрэз. РДВГА
- Паўднёвая брама ў час кайзераўскай акупацыі. 1916
- Казематы
Remove ads
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Паўднёвая брама Брэсцкай крэпасці
- Аб'ект у Базе даных «Спадчына Брэсцкай крэпасці» (руск.)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads