Мікалаеўская царква (Пінск, на могілках)

Пінск, на могілках From Wikipedia, the free encyclopedia

Мікалаеўская царква (Пінск, на могілках)
Remove ads

Мікалаеўская царква — колішні праваслаўны храм у Пінску, які размяшчаўся на праваслаўнай частцы могілак па вуліцы Спакойнай.

Хуткія факты Мікалаеўская царква, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Пабудавана ў 1823 годзе з дрэва, перабудавана ў 20 ст. на сродкі вернікаў. Была прыпісана да Свята-Фёдараўскай царквы[1].

Thumb
Калоны ганка

Царква была ўнесена ў Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі (1984). Царква не збераглася, засталіся дзве калоны ганка.

Thumb
Маці Божая Адзігітрыя. Першая палова XVII ст. Паступіў з могілкавай Мікалаўскай царквы г. Пінска. НММ РБ

З царквы паходзіць абраз Маці Божай Адзігітрыі (першая палова XVII ст.), які захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі.

Remove ads

Архітэктура

Thumb
План царквы

Царква — помнік архітэктуры з рысамі класіцызму. Асноўны зруб, аднолькавы па шырыні з бабінцам, пераходзіць у пяцігранную апсіду. Зрубы накрыты агульным дахам. Над бабінцам ўзвышаецца чацверыковая званіца з галоўкай. Фасады ўпрыгожаны пілястрамі. Пры ўваходзе — ганак з 2 калонамі.

Зноскі

  1. Драўляныя сакральныя помнікі Берасцейшчыны: нарысы гісторыі, археалогіі і культуры / В. В. Мароз; [рэдакцыйны савет: У. У. Андрыевіч (галоўны рэдактар) і інш.]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2018. — С. 402. — 511 с. 600 экз. ISBN 978-985-11-1055-7.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads