Мікольская царква (Пінск)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мікольская царква — колішні храм у Пінску.

Мураваная Мікольская царква з могілкамі месцілася ў паўночна-ўсходняй частцы Старога рынку. Побач з ёю знаходзiлiся епіскапскі двор і дом ігумена Лешчанскага манастыра. Царква лічылася месцам культа гандляроў і падарожнікаў. Да яе забеспячэння шмат спрычыніліся князь Фёдар Яраславіч з жонкай Аленай, якія надалі ёй невялічкі востраў Хамічоў каля прыстані, недалёка ад вёскі Кужалічы, за ракой Пінай разам з аседлымі там людзьмі, млыном над рэчкай Млынішча, сенажацямі, правам на лоўлю рыбы, 13 сажнямі зямлі вакол двара Копаця, зямлёй у вёсцы Чарневічы і на палове вострава Кротаў. Царква Святога Мікалая была добра забяспечана і іншай маёмасцю.

Remove ads

Літаратура

  • Мікольская царква // Драўляныя сакральныя помнікі Берасцейшчыны: нарысы гісторыі, археалогіі і культуры / В. В. Мароз; [рэдакцыйны савет: У. У. Андрыевіч (галоўны рэдактар) і інш.]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2018. — С. 88. — 511 с. 600 экз. ISBN 978-985-11-1055-7.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads