Мікалаеўскі сельсавет (Светлагорскі раён)
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Светлагорскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мікала́еўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Мікалаеўка. Знаходзіцца на захадзе раёна.
Remove ads
Гісторыя
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Чэрнінскі сельсавет у складзе Парыцкага раёна Бабруйскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Чэрнін. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Парыцкім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Дуброўскага сельсавета[1]. 29 ліпеня 1961 года Парыцкі раён перайменаваны ў Светлагорскі. 12 ліпеня 1973 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Мікалаеўка, сельсавет перайменаваны ў Мікалаеўскі[2]. 1 снежня 2009 года да сельсавета далучана частка скасаванага Палескага сельсавета (7 населеных пунктаў: аграгарадок Дуброва, вёскі Вялікі Бор, Зарэчча, Мартынаўка, Прытыка, Церабуліны, Язвін)[3]. 30 снежня 2019 года скасаваны вёскі Берлаж і Церабуліны[4].
Remove ads
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (10 населеных пунктаў) — 1159 чалавек[5], з іх 95,0 % — беларусы, 2,9 % — рускія, 1,1 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года (17 населеных пунктаў) — 1265 чалавек[7].
Памятныя мясціны
- Мемарыял прысвечаны пачатку аперацыі «Баграціён» на скрыжаванні дарог Р31 і Н5012
- Брацкія магілы савецкіх воінаў і партызан, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны ў населеных пунктах: Дуброва, Вялікі Бор, Чэрнін, Язвін.
Зноскі
- Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- Рашэнне выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 ліпеня 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 27 (1401).
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads