Мікалай Іванавіч Вараб’ёў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мікалай Іванавіч Вараб’ёў (нар. 17 жніўня 1935) — беларускі вучоны ў галіне хіміі. Доктар тэхнічных навук, прафесар. Акадэмік Беларускай інжынернай акадэміі, старшыня савета па абароне дысертацый пры БДТУ.

Хуткія факты Мікалай Іванавіч Вараб’ёў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў у 1959 годзе Ленінградскі тэхналагічны інстытут імя Ленсавета. З 1967 года працуе ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (прафесар кафедры тэхналогіі неарганічных рэчываў і агульнай хімічнай тэхналогіі).

Навуковыя інтарэсы

Хімія і тэхналогія мінеральных кіслот, солей і ўдабрэнняў. Кіруе даследаваннямі па тэхналогіі фосфарзмяшчальных солей і ўдабрэнняў, атрыманні новых матэрыялаў на аснове неарганічных фасфатаў, галагенідаў, аксідаў і нітрыдаў. Распрацаваў новыя безадыходныя тэхналагічныя працэсы атрымання ўдабрэнняў, спосабы перапрацоўкі пабочных прадуктаў і адыходаў вытворчасці фосфарных удабрэнняў з атрыманнем новых тэхнічных прадуктаў, спосабы сінтэзу новых матэрыялаў. Апублікаваў 250 навуковых прац. Аўтар 78 вынаходстваў.

Remove ads

Узнагароды

Заслужаны дзеяч навукі Беларусі, лаўрэат прэміі НАН Беларусі (2007), выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь, ганаровы хімік канцэрна «Белнафтахім»,

Бібліяграфія

  • Свойства и методы идентификации веществ в неорганической технологии / И. М. Жарский [и др.]. — Минск: Фонд фундаментальных исследований, 1996. (Один из авт.).
  • Воробьев, Н. И. Обогащение полезных ископаемых: учеб. пособие / Н. И. Воробьев, Д. М. Новик. — Минск: БГТУ, 2008.
  • Дормешкин, О. Б. Производство бесхлорных водорастворимых комплексных удобрений / О. Б. Дормешкин, Н. И. Воробьев. — Минск: БГТУ, 2006.
Remove ads

Зноскі

    Літаратура

    Спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads