Мікалай Ігнатавіч Касцюкевіч
вучоны From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мікалай Ігнатавіч Касцюке́віч[1][2] (9 мая 1904 — 9 снежня 1978) — вучоны ў галіне лясной метэаралогіі, доктар сельскагаспадарчых навук (1961), прафесар (1962), Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР (1975).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся у вёсцы Варкавічы Мінскай губерні (зараз у Слуцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі). У 1928 годзе скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію сельскай і лясной гаспадаркі. Працаваў памочнікам таксатара, таксатарам у Магілёўскім абласным землеўпраўленні[3]. З 1930 года навучаўся ў аспірантуры пры Беларускім навукова-даследчым інстытуце лясной гаспадаркі. У 1934—1937 гадах праходзіў стажыроўку ў Ленінградскай геафізічнай абсерваторыі і пасля быў накіраваны ў Беларускую геафізічную абсерваторыю на пасаду загадчыка аддзелам аэралогіі[3]. Пазней працаваў у Беларускім навукова-даследчым інстытуце лясной гаспадаркі. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Пасля дэмабілізацыі працаваў у Інстытуце лесу Акадэміі навук БССР, дзе займаў пасаду загадчыка лабараторыяй лясной гідралогіі і лесагідрамеліярацыі. У 1949 годзе абараніў дысертацыю на ступень кандыдата тэхнічных навук. У 1956 годзе М. І. Касцюкевіч абіраецца на пасаду дэкана завочнага факультэта Беларускага тэхналагічнага інстытута, якую займае да 1961 года. З 1957 года дацэнт кафедры метэаралогіі і кліматалогіі, у 1963—1974 гадах — загадчык кафедры.
Remove ads
Навуковая дзейнасць
М. І. Касцюкевічу належаць навуковыя працы па гідралагічнай ролі лясоў, лясной метэаралогіі, ахове прыроды. Аўтар больш за 100 навуковых прац, у тым ліку падручніка «Введение в лесную метеорологию» (1969)[3]. Сярод апублікаванага:
- Атмосферный воздух и охрана его от загрязнений // Охрана природы, Мн., 1969. (разам з А. Х. Шклярам);
- Лесная метеорология. 2 изд. — Мн., 1975.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads