Мікалай Аляксандравіч Аляксееў
баскетбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мікалай Аляксандравіч Аляксееў (нар. 12 студзеня 1978, Віцебск, БССР, СССР) — беларускі баскетбаліст, трэнер. Цэнтравы. Выступаў за нацыянальную зборную Беларусі.
Remove ads
Біяграфія
Выхаванец віцебскай ДзЮСШ N4. Першы трэнер — Алег Дзмітрыевіч Марозаў. Навучаўся ў Мінску ў Рэспубліканскім вучылішчы алімпійскага рэзерву пад кіраўніцтвам Аляксандра Леанідавіча Папкова.
У 1997—2000 гадах навучаўся ў ЗША, ва ўніверсітэце Буфала. Пасля вяртання выступаў за клубы Расіі, Сербіі, Украіны, Грэцыі, Кіпра, Латвіі, Венгрыі, Румыніі, Ірана.
У 1997 годзе згуляў за моладзевую зборную Беларусі U-22 у кваліфікацыі да чэмпіянату Еўропы-1998[3]. Выступаў за мужчынскую зборную Беларусі па баскетболе з 1998 па 2014 год.
Пасля заканчэння гульнявой кар’еры працаваў трэнерам-выкладчыкам у Рэспубліканскім дзяржаўным вучылішчы алімпійскага рэзерву. Кіраваў камандай юнакоў РДВАР 2003—2004 гадоў нараджэння[4].
У 2015—2016 гадах быў другім трэнерам юнацкай зборнай Беларусі U-16. З кастрычніка 2017 па верасень 2020 года — галоўны трэнер юнацкай зборнай Беларусі U-16[5]. У далейшым працаваў трэнерам у Кітаі.
Remove ads
Кар’ера
- 1994—1997 — РВАР (Мінск)
- 1997—2000 — Бафала Булс (NCAA)
- 2000—2002 — ЦСКА (Масква, Расія)
- 2002 — ФМП Жалезнік (Бялград, Сербія)
- 2002—2003 — Арсенал (Тула, Расія)
- 2003—2005 — ЦСК ВПС-Самара (Самара, Расія)
- 2005 — Хімік (Южнэ, Украіна)
- 2005 — Алімпія (Ларыса, Грэцыя)
- 2006 — АЕЛ (Лімасол, Кіпр)
- 2006—2007 — Валміера (Латвія)
- 2007—2008 — Фалка (Сомбатхей, Венгрыя)
- 2008—2009 — Палітэхніка-Галічына (Львоў, Украіна)
- 2009—2010 — Кёрменд (Венгрыя)
- 2010—2011 — Фалка (Сомбатхей, Венгрыя)
- 2011—2012 — Тыргу-Мурэш (Румынія)
- 2013 — Шахрдары (Гарган, Іран)
- 2014 — Хам’яры Шахрдары (Зенджан, Іран)
Remove ads
Дасягненні
Чэмпіён Беларусі (1): 1996/1997.
Чэмпіён Кіпра (1): 2005/2006.
Чэмпіён Венгрыі (1): 2007/2008.
Бронзавы прызёр чэмпіянату Венгрыі (1): 2009/2010.
Уладальнік Кубка Беларусі (1): 1997.
Зноскі
- Mikalai Aliakseyeu // FIBA database Праверана 5 чэрвеня 2025.
- College Basketball at Sports-Reference.com Праверана 28 ліпеня 2020.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads