Мікалай Аляксандравіч Дзяшкевіч
савецкі і беларускі літаратуразнавец, музеязнаўца, тэатральны крытык From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мікалай Аляксандравіч Дзяшкевіч (11 мая 1947, Пагор’е, Карэліцкі раён — 1 жніўня 1971) — савецкі і беларускі літаратуразнавец, музеязнаўца, тэатральны крытык.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся на Гродзеншчыне, у в. Пагор’е каля Шчорсаў. Скончыў Астахаўскую сярэднюю школу. Паступіў і скончыў Мінскі педагагічны інстытут імя М. Горкага. Пасля сканчэння інстытута — супрацоўнік Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы.
Аўтар даследавання пра Янку Купалу «Ад вытокаў радаводных», дзе адным з першых падрабязна разгледзеў радавод песняра, яго шляхецкае паходжанне. Удзельнік перадач «Школьнае тэлебачанне», прысвечаных Янку Купалу.
Аўтар нататак прысвечаных Р. Барадуліну, С. Станюце, Г. Аўсяннікаву і іншым дзеячам беларускай культуры.
Трагічна загінуў 1 жніўня 1971 года на р. Нёман, калі ўратоўваў жанчыну з дзяцёнкам.
Пахаваны на могілках в. Пагор’е Карэліцкага раёна.
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads