Шчорсы

аграгарадок у Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Шчорсыmap
Remove ads

Шчо́рсы[2] (трансліт.: Ščorsy, руск.: Щорсы) — аграгарадок у Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці, на рацэ Нёман. Адміністрацыйны цэнтр Шчорсаўскага сельсавета. Месціцца за 24 км на паўночны ўсход ад Навагрудка.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...

Шчорсы — адна з колішніх рэзідэнцый магнацкага роду Храптовічаў.

Remove ads

Этымалогія назвы

На думку беларускага географа В. Жучкевіча тапонім «Шчорсы» ўтварыўся ад прозвішча Шчорс[3].

Гісторыя

Першыя звесткі аб Шчорсах датуюцца 1265 годам і звязаны са стварэннем Свята-Елісееўскага Лаўрышаўскага манастыра.[4]

Паводле падання, у XIV ст. (магчыма, з 1386) у Шчорсах існавала праваслаўная царква, якую па заключэнні Берасцейскай уніі (1596) стала грэка-каталіцкай. Старажытнасць бажніцы пацвярджае царкоўны дакумент, датаваны 1627 годам[5].

Thumb
Палац з акварэлі XIX ст.

Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) мясцовасць увайшла ў склад Новагародскага павета Новагародскага ваяводства. У 1758 старая драўляная царква згарэла, на яе месцы ў 1776 па фундацыі канцлера вялікага Яўхіма Храптовіча ўзвялі новую мураваную. У гэты ж час Я. Храптовіч збудаваў тут палацавы комплекс з паркам і сажалкамі. Пры палацы мелася багатая бібліятэка, якая ўключала ў сабе не менш за 10 тысяч тамоў (па некаторых дададзеных — каля 20 тысяч).[6]

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Шчорсы апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Навагрудскім павеце. У пач. XIX ст. тут адкрылася грэка-каталіцкая парафіяльная школа. Па скасаванні уніі (1839) расійскія ўлады ліквідавалі гэту адукацыйную ўстанову, новая школа з’явілася ў Шчорсах толькі каля 1866. У другой палове XIX ст. у вёсцы было 156 двароў, дзейнічалі шпіталь і школа.

Падчас Першай сусветнай вайны дварцова-паркавы комплекс, як і самі Шчорсы, пацярпелі ад ваенных дзеянняў. У 1915 праз вёску праходзіў фронт: ў маёнтку — нямецкія войскі, за Нёманам — расійскія. У ходзе баявых дзеянняў большая частка будынка дварца згарэла, як і абодва флігелі. Засталіся толькі сцены.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Шчорсы апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.

У 1939 Шчорсы ўвайшлі ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 сталі цэнтрам сельсавета.

У 1941 годзе, падчас Вялікай Айчыннай Вайны, вёска была акупавана нямецкімі войскамі. Шчорсы былі ўключаны ў склад рэйхскамісарыяту Остланд. У 1943 годзе немцамі былі расстраляныя 43 мірныя жыхары. Каб ушанаваць памяць аб іх, у цэнтры аграгарадка быў усталяваны помнік.

У 2008 годзе вёсцы Шчорсы быў прыданы статус аграгарадка.[7]

Remove ads

Насельніцтва

  • 2008—577 чал., 286 двароў.

Славутасці

Страчаная спадчына

Шчорсаўскі палац Храптовічаў (17701776) пацярпеў у Першую і Другую сусветныя войны, пасля чаго яго зруйнавалі савецкія ўлады. Цяпер ад палаца засталіся толькі падмуркі.

Remove ads

Вядомыя асобы

  • Антон Юзаф Глінскі (1817—1866) — польскі пісьменнік.
  • Васіль Васільевіч Моніч (1874—1929, Харкаў) — вучоны ў галіне паравозабудавання. Прафесар[8]
  • Янка Нёманскі (1890—1937) — беларускі празаік, публіцыст, эканаміст, грамадскі дзеяч.
  • Кастусь Шышэя (1921—2004) — дзеяч беларускага нацыянальна-вызвольнага руху.

У розны час у Шчорсах спыняліся Адам Міцкевіч, Уладзіслаў Сыракомля, Ян Чачот і іншыя.

Remove ads

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. к // Краткий топонимический словарь Белоруссии / В. А. Жучкевич. — Минск: Издательство Белорусского государственного университета, 1974. — 447 с. 12 700 экз. С. 414.
  3. Па словах старшыні адзела культуры Навагрудскага райвыканкама Марыны Шабановіч. Першыя звесткі аб Шчорсах звязаны з стварэннем Свята-Елісееўскага Лаўрышаўскага манастыра
  4. Szczorsy // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XI: Sochaczew — Szlubowska Wola (польск.). — Warszawa, 1890. S. 860.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads