Мікалай Аляксандравіч Паклонскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мікалай Аляксандравіч Паклонскі (нар. 14 жніўня 1949, в. Гарадок, БССР) — фізік, спецыяліст у галіне фізікі паўправаднікоў. Доктар фізіка-матэматычных навук (2002), прафесар (2004), член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2021)[1], заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (2021)[2], замежны член РАН (2022).

Хуткія факты Мікалай Аляксандравіч Паклонскі, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Пасля сканчэння фізічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1971 годзе працаваў у БДУ і ў НДІ прыкладных фізічных праблем імя А. Н. Сеўчанкі пры БДУ. Пасля сканчэння вочнай аспірантуры БДУ ў 1976 годзе працаваў у НДІ ПФП імя А. Н. Сеўчанка ў лабараторыі электронных метадаў эксперыментальнай фізікі.

З 1993 года працуе на кафедры фізікі паўправаднікоў і нанаэлектронікі БДУ. У 1982 годзе ім абаронена кандыдацкая дысертацыя, а ў 2001 годзе доктарская дысертацыя на тэму «Статычнае экранаванне і скокавы перанос зарадаў у паўправадніках». У 2003 годзе прысвоена навуковае званне прафесара. Пад яго кіраўніцтвам абаронена 5 кандыдацкіх дысертацый.

У 2008 годзе прысуджана прэмія імя А. Н. Сеўчанкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Remove ads

Навуковая дзейнасць

Навуковыя працы па фізіцы паўправаднікоў і нанаэлектроніцы. Распрацаваў тэорыю экранавання электрастатычнага поля ў кавалентных крышталях са скачковым пераносам электронаў па дамешкавых атамах. Выявіў інфранізкачастотныя аўтавагінні току ў легіраваным полікрыштальным крэмнію. Вымераў размагнічвальнае поле на паверхні ферамагнітных металаў метадам электроннага перамагнітнага рэзанансу.

Аўтар звыш 400 навуковых і навучальна-метадычных прац, у тым ліку 6 патэнтаў, больш за 170 навуковых артыкулаў, 2 манаграфій, 11 навучальных дапаможнікаў. Падрыхтаваў 5 кандыдатаў навук. Уваходзіць у склад Дзяржаўнага экспертнага савета Вышэйшай атэстацыйнай камісіі. Член навукова-рэдакцыйнай калегіі Беларускай энцыклапедыі[3].

Remove ads

Зноскі

  1. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 снежня 2021. Праверана 25 снежня 2021.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads