Мікалай Аляксандравіч Сяліцкі
савецкі танкіст, лейтэнант From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мікалай Аляксандравіч Сяліцкі (5 красавіка 1907, Мінск — 29 кастрычніка 1936) — савецкі танкіст, лейтэнант. Удзельнік грамадзянскай вайны ў Іспаніі. Герой Савецкага Саюза (пасмяротна).
Разам з Паўлам Купрыянавым стаў першым ураджэнцам Беларусі, удастоеным гэтага звання.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 5 красавіка 1907 годзе ў губернскім горадзе Мінску ў сям’і рабочага. Член УКП(б) з 1931 года. Адукацыя сярэдняя. Да 1931 года працаваў памочнікам машыніста ў дэпо на станцыі Сынэльныкавэ ў Кіеўскай вобласці.
У 1931 годзе прызваны ў Чырвоную Армію. Скончыў Арлоўскую бранятанкавую школу. Праходзіў службу ў 4-й механізаванай брыгадзе Беларускай ваеннай акругі.
Удзельнік грамадзянскай вайны ў Іспаніі. Прыбыў туды ў кастрычніку 1936 года ў складзе роты Поля Армана.
29 кастрычніка 1936 года прымаў удзел у танкавым баі каля населеных пунктаў Сесенья і Эсківіяс (30 км на поўдзень ад Мадрыда). У выключна цяжкіх умовах баявой абстаноўкі двойчы атакаваў артылерыйскія пазіцыі праціўніка, знішчыў батарэю горных гармат. Прарваўся ў тыл, атакаваў рэзервы праціўніка, знішчыў некалькі транспартных машын з боепрыпасамі і салдатамі. Калі танк загарэўся, выскачыў з яго і адстрэльваўся з пісталета. Загінуў у гэтым баі. У гэтым жа баі калегам Сяліцкага С. К. Асадчым здзейснены першы ў свеце танкавы таран.
Remove ads
Узнагароды
Пастановай Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта СССР ад 31 снежня 1936 года за ўзорнае выкананне спецыяльных заданняў Урада па ўмацаванні абароннай моцы Савецкага Саюза і праяўлены ў гэтай справе гераізм лейтэнанту Сяліцкаму прысвоена званне Героя Савецкага Саюза пасмяротна.
Узнагароджаны Ордэнам Леніна.
Памяць
Імя М. А. Сяліцкага носіць адна з вуліц у горадзе Мінск.
Літаратура
- Сялі́цкі Мікалай Аляксандравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 337. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Сялі́цкі Мікалай Аляксандравіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — С. 463. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
Remove ads
Спасылкі
- Мікалай Аляксандравіч Сяліцкі на сайце «Героі краіны»
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads