Мікалай Аляксеевіч Горскі
вучоны ў галіне селекцыі сельскагаспадарчай жывёлы From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мікалай Аляксеевіч Го́рскі (руск.: Николай Алексеевич Горский; 4 жніўня 1904, с. Боршчына , Кастрамская губерня — 1 кастрычніка 1968, Віцебск) — беларускі вучоны ў галіне селекцыі сельскагаспадарчай жывёлы. Доктар сельскагаспадарчых навук (1967), прафесар (1968)[1].
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 4 жніўня 1904 года ў сяле Боршчына Кастрамской губерні. У 1926 годзе скончыў Казанскі сельскагаспадарчы інстытут[1]. У 1927—1931 гадах працаваў заатэхнікам па племянной справе на Казанскай станцыі малочнай жывёлагадоўлі ў Спаску.
У 1934—1951 гадах працаваў заатэхнікам па племянной справе ў Іванаўскай і Кастрамской абласцях. У 1951 годзе скончыў завочную аспірантуру пры Казанскім сельскагаспадарчым інстытуце. У 1951—1954 гадах — на Кастрамской дзяржаўнай комплекснай сельскагаспадарчай доследнай станцыі — загадчык аддзела жывёлагадоўлі. У 1954—1959 гадах — намеснік дырэктара па навуковай рабоце, загадчык аддзелам генетыкі і развядзення сельскагаспадарчай жывёлы Інстытута жывёлагадоўлі Акадэміі навук БССР[1]. З 1954 года М. А. Горскі працаваў у Віцебскім ветэрынарным інстытуце, загадчык кафедры прыватнай жывёлагадоўлі (1959—1968)[1], дэкан заатэхнічнага факультэта (1960—1965).
Remove ads
Навуковая дзейнасць
М. А. Горскаму належаць працы па метадам фарміравання вытворчага статка кастрамской і швіцкай парод. З’яўляецца адным са стваральнікаў кастрамской пароды буйной рагатай жывёлы[1].
Сярод апублікаваных прац:
- Каталог племенных быков Костромского ГПР / Н. А. Горский. — Кострома, 1937.
- Опыт создания массива крупного рогатого скота костромской породы в колхозах госплемрассадника : дис. … канд. с.-х. наук / Н. А. Горский. — Кострома, 1949.
- Костромская порода скота в колхозах / Н. А. Горский. — Москва : Сельхозгиз, 1952.
- Система разведения в ведущих стадах костромской породы в БССР / Н. А. Горский, Г. М. Сидоренко // Научные труды / Белорусский научно-исследовательский институт животноводства. — Минск, 1958. — Т. 1.
Remove ads
Узнагароды і прэміі
- Ордэн Леніна
- Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Залаты медаль імя І. У. Мічурына
- Дзяржаўная прэмія СССР 1945 года за суаўтарства кастрамской пароды буйнога рагатага ската[1]
- Грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1961)
- Медалі і граматы ВДНГ СССР (1939, 1940, 1954, 1955)
Зноскі
- Горский Николай Алексеевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 165. — 737 с.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads