Мікалай Анісімавіч Калтуноў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мікалай Анісімавіч Калтуноў (15 сакавіка 1961, в. Халмы, Горацкі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Хуткія факты Мікалай Анісімавіч Калтуноў, Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 15 сакавіка 1961 года ў в. Халмы Горацкага раёна Магілёўскай вобласці.

Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, інжынер-механік.

Працаваў галоўным інжынерам саўгаса «Забалоцце» Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці; галоўным інжынерам Мсціслаўскага раённага вытворчага аб'яднання па вытворча-тэхнічным забеспячэнні сельскай гаспадаркі «Райсельгастэхніка»; старшынёй праўлення калгаса «Камуніст» Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці; дырэктарам ААТ «Горацкі завод напояў»; намеснікам дырэктара па эканамічных пытаннях, дырэктарам, старшынёй савета дырэктараў сумеснага беларуска-брытанскага прадпрыемства ААТ «Дах» г. Асіповічы Магілёўскай вобласці.

У 20122016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

На пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў 6 мая 2015 года, на якім абмяркоўваўся Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства», Калтуноў заявіў[1]:

" Для тых людзей, якія не хочуць сёння працаваць, 20 базавых адзінак заплаціць ніякай працы не складзе і ў далейшым. Ці не лепш зрабіць для іх тыя ж расцэнкі, як у прыватных клініках, паліклініках, шпіталях, і няхай яны ходзяць, лечацца, водзяць дзяцей у садкі і ўсё астатняе. "
Remove ads

Асабістае жыццё

Жанаты, мае сына і дачку.

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads