Мікалай Архіпавіч Янкоўскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мікалай Архіпавіч Янкоўскі (12 лютага 1934, в. Клетнае, Глускі раён — 4 сакавіка 1995) — беларускі фалькларыст, літаратуразнавец, педагог. Кандыдат філалагічных навук (1968), дацэнт (1972).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 12 лютага 1934 года ў вёсцы Клетнае Глускага раёна[1].
Скончыў Мінскі педагагічны інстытут у 1958 годзе[1], у 1964 годзе аспірантуру Гомельскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута[2].
У 1958–1959 гадах працаваў настаўнікам у Плюскай сярэдняй школе, у 1959–1960 гадах дырэктар Веснаўскай 7-гадовай школы, у 1960–1961 гадах Слаўкавіцкай сярэдняй школы[2].
У 1964–1975 гадах выкладаў у Гомельскім універсітэце, з 1975 у Гродзенскім педагагічным інстытуце[1].
Памёр 4 сакавіка 1995 года[1].
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Вывучаў праблемы вуснай народнай творчасці, розныя фальклорныя жанры (прыказкі, прымаўкі, замовы, загадкі, прыпеўкі). Упершыню дэталёва даследаваў мастацкае майстэрства прыказак, карыстаючыся таксама матэрыялам для аналізу, запісаным ім самім у Глускім раёне. На шматлікіх прыкладах разгледзеў асацыятыўнасць прыказак, іх эстэтычна — вобразную прыроду, інтанацыйна — рытмічны і гукавы лад і інш. Даследаваў народную прозу на матэрыяле казак пра жывёл, чарадзейных, сацыяльна-бытавых казак і народных жартаў. Разглядаў вытокі народнай прозы, суадносіны слова і вобраза ў фальклорных творах, асацыятыўнасць мастацкага слова[1].
Аўтар раздзелаў у навучальным дапаможніку для ВНУ "Беларуская народна-паэтычная творчасць" (1979)[1].
Remove ads
Творы
- Паэтыка беларускіх прыказак. Мн., 1971;
- Паэтыка беларускай народнай прозы. Мн., 1983;
- Вобразна — паэтычная структура казкавага слова // Беларуская літаратура і літаратуразнаўства. Мн., 1973. Вып. 1;
- Падвышанае з зямнога // Полымя. 1979. № 6;
- Жывое народнае слова // Полымя. 1984. № 5.
Зноскі
- І. Я. Лепешаў. Янкоўскі Мікалай Архіпавіч // Беларускі фальклор : Энцыклапедыя ў 2-х тамах / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Мастацкі рэд. В. П. Славук. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя. — Т. 2: Л — Я. — 832 с.: іл. — ISBN 985-11-0366-7.
- Янкоўскі, Мікалай Архіпавіч (кандыдат філалагічных навук ; фалькларыстыка ; 1934—1995) . unicat.nlb.by. Праверана 7 студзеня 2024.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads