Мікалай Арцёмавіч Калінін
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мікалай Арцёмавіч Калінін (20 мая 1937 — 12 лютага 1974) — савецкі кінарэжысёр.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў тэхнічнае вучылішча пры Мінскім трактарным заводзе (1955), працаваў на заводзе. З 1956 года — асістэнт рэжысёра на мінскім тэлебачанні, з 1958 года — рэжысёр на кінастудыі «Беларусьфільм».
Скончыў рэжысёрскі факультэт Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута (1965), рэжысёрскія курсы пры МХАТ імя М. Горкага (1968).
Памёр 12 лютага 1974 года ў Мінску пры нявысветленых абставінах у перыяд здымак фільма «Бронзавая птушка». Паводле афіцыйнай версіі — ад інфекцыйнага менінгіту (раніцай шпіталізаваны на хуткай медыцынскай дапамогі, да ночы памёр), па неафіцыйнай версіі, смерць наступіла пасля збіцця ў міліцыі ў выніку траўмаў унутраных органаў. Па словах акцёра Андрэя Вайноўскага, памёр ад цырозу печані.[1]
Пахаваны на Усходніх могілках ў Мінску.[2]
Remove ads
Фільмаграфія
- 1963 — Трэцяя ракета — памошнік рэжысёра
- 1964 — Цераз могілкі — другі рэжысёр
- 1965 — Горад майстроў — другі рэжысёр
- 1968 — Кряжёнок (кароткаметражны)
- 1969 — Сотвори бой — рэжысёр-пастаноўшчык
- 1970 — Крушение империи — сарэжысёр
- 1971 — Рудабельская рэспубліка — рэжысёр-пастаноўшчык
- 1972 — Идущие за горизонт — рэжысёр-пастаноўшчык
- 1973 — Корцік — рэжысёр-пастаноўшчык
- 1974 — Бронзавая птушка — рэжысёр-пастаноўшчык
Remove ads
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads