Мікалай Багуслаў Зяновіч
(пам. 1621) кашталян полацкі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мікалай Багуслаў Зяновіч (? — 7 верасня 1621) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Староста чачэрскі і прапойскі з 1614, кашталян полацкі з 1618.
Вучыўся ва ўніверсітэце Базеля. У 1620 перайшоў з кальвінізму ў каталіцтва.
Удзельнічаў у бітве пад Хацінам 1621, дзе і памёр ад атрыманых ран.
Remove ads
Сям'я
З шляхецкага роду Зяновічаў герба «Дэспат», сын Крыштафа і Фядоры Валовіч, дачкі Рыгора Валовіча.
Быў двойчы жанаты: з Ганнай Хадкевіч (дачка віленскага кашталяна Гераніма, памерла ў 1620), а ў 1621 ажаніўся паўторна з Ганнай Пац (дачка менскага ваяводы Яна Паца).
Ад першага шлюбу меў дзвюх дачок:
- Соф'ю (каля 1610 — 1639), першую жонку вялікага гетмана Паўла Яна Сапегі;
- Ганну Соф'ю (каля 1615 — 1664), жонку спачатку Альбрэхта Уладзіслава Радзівіла, а потым Францішка Фларыяна Зебжыдоўскага.
Мікалай Багуслаў быў апошнім мужчынскім прадстаўніком старэйшай лініі роду. Пасля смерці Ганны Соф'і галоўныя маёнткі Зяновічаў (Смаргонь і Глыбокае) адышлі пляменніку яе першага мужа Міхалу Казіміру Радзівілу.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads