Геранім Юр’евіч Хадкевіч
(пам. 1617) кашталян віленскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Геранім Хадкевіч (1560—1617) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Канюшы вялікі літоўскі (1588—1593), ваявода мсціслаўскі (1593—1595), кашталян віленскі і староста берасцейскі (з 1595).
Remove ads
Біяграфія
Паходзіў з магнацкага роду Хадкевічаў герба «Касцеша», сын Юрыя, заснавальніка малодшай галіны роду, і Соф'і з Алелькавічаў.
Удзельнічаў у войнах з Маскоўскай дзяржавай і Швецыяй. Падчас рокашу Зебжыдоўскага (1606—1609) забяспечыў каралю і вялікаму князю Жыгімонту Вазе падтрымку ў Вялікім Княстве Літоўскім.
Быў чатыры раз жанаты. Жонкі:
- Багдана Аляксандра з Палубінскіх (шлюб каля 1582, дачка — Соф'я)
- Ганна з Тарлаў (да 1594, сыны Ян Геранім і Крыштаф, дачкі Альжбета, Ганна, Барбара і Крысціна)
- Дарота з Рэяў (у пачатку XVII ст.)
- Соф'я з Карбачова (з 1613)
Пахавалі Гераніма Хадкевіча ў Берасці.
Remove ads
Зноскі
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads