Мікалай Васілевіч Шкут
вучоны ў галіне інфарматыкі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мікалай Васілевіч Шкут[1] (1 сакавіка 1937—21 снежня 2002) — вучоны ў галіне інфарматыкі, кандыдат фізіка-матэматычных навук (1972), дацэнт (1990).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў вёсцы Сялявічы (зараз у Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі). Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт у 1959 годзе. Працаваў у Інстытуце матэматыкі Акадэміі навук БССР — загадчык лабараторыі, намеснік дырэктара. З 1998 года ў Беларускім дзяржаўным універсітэце.
Навуковая дзейнасць
Навуковыя працы па аўтаматызацыі праграмавання і праграмным забеспячэнні ЭВМ. Выканаў параўнальны аналіз моў праграмавання і распрацаваў шэраг транслятараў з алгарытмічных моў тыпу Алгол.
Сярод апублікаванага:
- АЛГАМС ДОС ЕС ЭВМ — Мн., 1977. (у сааўтарстве);
- Трансляция АЛГОЛ-программы в параллельные программы // Кибернетика, 1995. — № 3. (разам з А. М. Калеснікам)
Узнагароды і прэміі
- Прэмія Ленінскага камсамола (1970)
- Дзяржаўная прэмія БССР 1982 г.
Зноскі
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads