Мікалай Васілевіч Шкутко

вучоны From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мікалай Васілевіч Шкутко́[1] (нар. 20 мая 1916) — вучоны ў галіне дэндралогіі, кандыдат сельскагаспадарчых навук (1958), доктар біялагічных навук.

Хуткія факты Мікалай Васілевіч Шкутко, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Лапічы (сучасны аграгарадок у Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі). У 1938 годзе скончыў Беларускі лесатэхнічны інстытут. У 1945—1950 гадах працаваў у Гродзенскім абласным упраўленні лясной гаспадаркі. З 1957 года — у Цэнтральным батанічным садзе Акадэміі навук БССР, дзе з 1968 года займаў пасаду загадчыка аддзелам інтрадукцыі дрэвавых раслін.

Навуковая дзейнасць

Займаўся распрацоўкай навуковых асноў інтрадукцыі і акліматызацыі дрэвавых раслін на тэрыторыі Беларусі, пытаннямі іх выкарыстання у лясной гаспадарцы і лясным будаўніцтве.

Сярод апублікаванага:

  • Хвойные экзоты Белоруссии и их хозяйственное значение. — Мн., 1970.
  • Зелёные насаждения городов и сёл Белоруссии. — Мн., 1972. (разам з А. А. Чахоўскім)
  • Бобореко Е. З., Нестерович Н. Д., Орленок Е. И., Чаховский А. А., Шкутко Н. В. Древесные растения Центрального ботанического сада АН БССР. — Минск: Наука и техника, 1982. — 293 с.
  • Хвойные Белоруссии : Эколого-биологические исследования / Николай Васильевич Шкутко, Центральный ботанический сад АН БССР . — Минск : Навука і тэхніка, 1991. — 264 с.: ил.
  • Федорук А. Т., Шкутко Н. В., Чаховский А. А. Ассортимент деревьев и кустарников для зеленого строительства в южной части Беларуси. — Минск, 1997. — 16 с.
Remove ads

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986.  583 с., іл. 10 000 экз.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads