Мікалай Віктаравіч Аўчыннікаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мікалай Віктаравіч Аўчыннікаў (нар. 3 снежня 1952(1952-12-03), Гарадзец, Гомельская вобласць) — беларускі жывапісец.

Хуткія факты Мікалай Віктаравіч Аўчыннікаў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 3 снежня 1952 года ў вёсцы Гарадзец Рагачоўскага раёна[1] Гомельскай вобласці. Скончыў у 1974 годзе мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута. Вучыўся ў Ф. Гумена, І. Сталярова. Удзельнік мастацкіх выставак з 1976 года[2].

Член Беларускага саюза мастакоў з 1988 года[2].

Жыве ў Маладзечне[2]. Выкладае жывапіс і кампазіцыю ў Гімназіі-каледжы мастацтваў г. Маладзечна[1].

Remove ads

Творчасць

Працуе ў акварэлі і станковым жывапісе. Асноўныя творы: серыі «Без асаблівых тлумачэнняў», «Нарачанскі край», «Зямля паэтаў», «Сезон дажджу», «Поўня над возерам Свір», «Мсціслаўскі сабор», «Восень», «Яблыні ў квецені», «Абуджэнне зямлі», «Полацк. Сафійскі сабор». Работы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах БСМ, Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. Масленікава[2], Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры, Мінскім абласным краязнаўчым музеі, у прыватных калекцыях Германіі, Ізраіля, Ірландыі, Латвіі, Літвы, Польшчы, ЗША, Украіны, Чэхіі, Швецыі[1].

Удзельнік больш за 200 персанальных і групавых выстаў у Беларусі, Бельгіі, Германіі, Ірландыі, Латвіі, Літве, Польшчы, Расіі, Швецыі, Эфіопіі[1].

Remove ads

Узнагароды

Узнагароджаны медалём Беларускага саюза мастакоў «За заслугі ў выяўленчым мастацтве» (2007)[1].

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads