Мікалай Антонавіч Ждановіч

удзельнік беларускага патрыятычнага падполля From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мікалай Ждановіч (нар. 1927) — удзельнік беларускага патрыятычнага падполля ў 19461947 гг. у Баранавіцкай вобласці, сябра арганізацыі «Чайка».

Хуткія факты Мікалай Антонавіч Ждановіч, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і ў 1927 г. у в. Вольна Навагрудскага ваяводства ў Польскай Рэспубліцы (пазней Гарадзішчанскі раён Баранавіцкай вобласці).

У 19461947 г. далучыўся да падпольнай арганізацыі «Чайка», якая ставіла за мэту змаганне за нацыянальныя правы, годнасць, культуру, мову, гісторыю, свабоду беларусаў і незалежнасць Беларусі. У сярэдзіне 1947 г. арганізацыя была выкрытая савецкімі спецслужбамі ў сувязі з арыштамі сябраў Саюза вызвалення Беларусі (СВБ выдаў уладам савецкі агент Алесь Бажко). Пачаліся таксама арышты ўдзельнікаў «Чайкі», бо некаторыя сябры «Чайкі» утрымлівалі сувязь з СВБ у выніку канспірацыйнай памылкі.

Мікалай Ждановіч быў арыштаваны 10 кастрычніка 1947 г. Паводле матэрыялаў справы ў гэты момант не працаваў. Асуджаны 18 кастрычніка 1947 г. судовым ворганам як член антысавецкай арганізацыі паводле артыкулу 63-1 і 76 КК БССР на 8 гадоў савецкіх канцлагераў у Комі АССР.

Рэабілітаваны 3 кастрычніка 1956 г. Вярхоўным Судом БССР. Справа нумар 6816-С захоўваецца ў УКГБ Брэсцкай вобласці.

Далейшы лёс не вядомы.

Remove ads

Зноскі

    Літаратура

    Спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads