Мікалай Капітонавіч Сцепаненкаў

вучоны ў галіне педагогікі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мікалай Капітонавіч Сцепане́нкаў[3] (руск.: Николай Капитонович Степаненков; нар. 31 кастрычніка 1925) — вучоны ў галіне педагогікі, доктар педагагічных навук (1988), прафесар (1974), акадэмік Міжнароднай акадэміі тэхнічнай адукацыі (1998). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Хуткія факты Мікалай Капітонавіч Сцепаненкаў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся у вёсцы Харына Дарагабужскага павета Смаленскай губерні[4] (Духаўшчынскага раёна Смаленскай вобласці). У час Вялікай Айччыннай вайны з верасня 1941 па чэрвень 1944 года — разведчык, падрыўнік у партызанскім атрадзе імя Катоўскага брыгады Нікіціна, з 7 жніўня 1944 года — камандзір стралковага аддзялення, узвода 2-й гвардзейскай арміі 3-га Беларускага фронта[4]. Быў двойчы паранены[4].

У 1951 годзе скончыў Смаленскі педагагічны інстытут. Працаваў дырэктарам Первамайскай[4] сярэдняй школы Шумяцкага раёна Смаленскай вобласці. Скончыў аспірантуру Дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. І. Герцэна ў Санкт-Пецярбургу[5]. З 1962 года М. К. Сцепаненкаў працаваў у Гродзенскім педагагічным інстытуце (асістэнт кафедры педагогікі і псіхалогіі, з 1964 года — старшы выкладчык, з 1971 года — дацэнт кафедры і дэкан біёлага-хімічнага факультэта[4]). У 1974 годзе М. К. Сцепаненкаў перайшоў на працу ў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага.

Remove ads

Навуковая дзейнасць

Працы па даследаваннях праблем політэхнічнай адукацыі і прафесійнай арыентацыі навучэнцаў, педагагічнай адукацыі настаўніцкіх кадраў. Падрыхтаваў шэраг кандыдатаў і дактароў навук, сярод якіх А. М. Радзькоў, В. П. Таранцей, Г. М. Сендзер, дактары навук з Польшчы, кандыдаты навук з Кубы, В’етнама, Сірыі[5]. Аўтар і сааўтар вучэбных дапаможнікаў, навукова-метадычных прац.

Сярод апублікаванага:

  • О планировании работы классного руководителя / Н. К. Степаненков. — Минск: Народная асвета, 1978. — 95, [1] с.;
  • Политехническое образование школьников: учебно-методическое пособие / Н. И. Бабкин, Н. К. Степаненков — Мн.: МПИ, 1980. — 64, [1] с. ; 20 см;
  • Политехнические основы подготовки учащихся к труду / Н. К. Степаненков. — Минск: Народная асвета, 1982. — 158 с.;
  • Твоё призвание — Мн.: Народная асвета, 1983. — 64 с. 16 см;
  • Профессиональная ориентация сельской молодёжи / Н. К. Степаненков. — Мн.: Ураджай, 1988. — 85,[2] с.; 17 см. — ISBN 5-7860-0043-5;
  • Педагогика: учеб. пособие для пед. спец. вузов / Н. К. Степаненков ; М-во образования Республики Беларусь, Беларус. гос. пед. ун-т им. Максима Танка. — Минск : Изд. В. М. Скакун, 1998. — 447, [1] с. — Библиогр. в конце тем. — ISBN 985-6235-14-6;
  • Педагогика школы: учеб. пособие для студ. по пед. спец. / Н. К. Степаненков. — Мн.: Адукацыя i выхаванне, 2007. — 494, [1] с. — Библиогр.: с. 492—493. — ISBN 978-985-471-234-5 (в пер.);
  • Истоки педагогического творчества / Н. К. Степаненков — Мн.: БГПУ, 2011. — 255 с.: ил., табл.; 20 см. — ISBN 978-985-541-027-1.
Remove ads

Узнагароды

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads