Мікалай Кузьміч Навумчык
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мікалай Кузьміч Навумчык (1916—1994) — лётчык-ас, палкоўнік Савецкай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1943).
Remove ads
Біяграфія
Мікалай Навумчык нарадзіўся 15 ліпеня 1916 года ў Мінску. Пасля заканчэння сямі класаў школы працаваў спачатку на кандытарскай фабрыцы «Камунарка», затым на станкабудаўнічым заводзе. Паралельна з працай займаўся ў аэраклубе. У 1937 годзе Навумчык быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. У 1938 годзе ён скончыў Барысаглебскую ваенную авіяцыйную школу лётчыкаў. З ліпеня 1941 годзе — на франтах Вялікай Айчыннай вайны[1].
Да лютага 1945 года гвардыі капітан Мікалай Навумчык камандаваў эскадрылляй 42-га гвардзейскага знішчальнага авіяпалка 216-й змешанай авіядывізіі 4-й паветранай арміі Паўночна-Каўказскага фронту. Да таго часу ён здзейсніў 270 баявых вылетаў, прыняў удзел у 39 паветраных баях, збіўшы 8 варожых самалётаў асабіста і яшчэ 8 — у складзе групы[1].
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 1 мая 1943 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» гвардыі капітан Мікалай Навумчык быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» за нумарам 907[1].
У 1946 годзе Навумчык скончыў Ваенна-паветраную акадэмію[2]. Удзельнічаў у Парадзе Перамогі. Працягваў службу ў Савецкай Арміі. У 1957 годзе ў званні палкоўніка Навумчык быў звольнены ў запас. Жыў у Чарнігаве. Памёр 17 лютага 1994 годзе, пахаваны на Яцэўскіх могілках Чарнігава[1].
Быў узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, трыма ордэнамі Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені, ордэнам Чырвонай Зоркі і шэрагам медалёў[1].
У Чарнігаве, на доме дзе ён жыў, усталявана мемарыяльная дошка[1].
Remove ads
Зноскі
- Мікалай Кузьміч Навумчык на сайце «Героі краіны»
- Коллектив авторов. История командного факультета Военно-Воздушной академии имени Ю. А. Гагарина / В.Е. Зенков. — Москва: ЗАО СП «Контакт РЛ», 2007 год. — С. 241. — 368 с. — ISBN 5-902908-02-7.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads