Мікалай Мацвеевіч Сакалоў

рускі архітэктар From Wikipedia, the free encyclopedia

Мікалай Мацвеевіч Сакалоў
Remove ads

Мікалай Мацвеевіч Сакалоў (18591906) — архітэктар, галоўны архітэктар горада Растова-на-Доне (з 1887 года).

Хуткія факты Мікалай Мацвеевіч Сакалоў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Паходжанне і адукацыя

Thumb
Мікалай Сакалоў

Мікалай Мацвеевіч Сакалоў нарадзіўся ў 1859 годзе, паходзіў з дваранскага роду.

Вучыўся ў Пінскім, а затым у Віленскім рэальным вучылішчы[1].

У 1880 годзе паступіў у Пецярбургскі інстытут грамадзянскіх інжынераў, адкуль выпушчаны па першым разрадзе са званнем грамадзянскага інжынера ў 1885 годзе. Пазней вучыўся ў Германіі.

Прафесійная дзейнасць

Адразу па заканчэнні Інстытута прызначаны малодшым інжынерам будаўнічага аддзялення эстляндскага губернскага праўлення. Заняткі па службе складаліся тут амаль выключна ў выкананні розных даручэнняў па праверцы каштарысаў і ў раз’ездах па камандзіроўках[1]. Ажаніўся.

У хуткім часе быў дасланы начальствам у Растоў-на-Доне на месца гарадскога тэхніка з правамі дзяржаўнай службы. Тут адразу ж адкрылася шырокае поле дзейнасці: давялося урэгуляваць і перабудаваць цэлую частку горада, цэнтральны раён «Багатая крыніца», у тым ліку на 1892 год ім было ўрэгулявана да тысячы двароў, праведзены новыя вуліцы, уладкаваны маставыя і конная чыгунка[1]. У гэтай працы працягваў асвоеныя ім традыцыі неагатычнай архітэктуры.

Адначасова з тым М. Сакалоў з 1887 года быў гарадскім архітэктарам 2-а ўчастка горада Растова-на-Доне і, акрамя службовых абавязкаў, займаўся таксама і прыватнай практыкай[1].

У Растове ён сустрэў сваё каханне — Наталлю[2]. У яго каханай не склалася жыццё. Першы шлюб Наталлі апынуўся няўдалым, муж трагічна загінуў. Мікалай Мацвеевіч у гэты час знаходзіўся ў стане разводу са сваёй першай жонкай. Тады дазвол на развод мог даць толькі Свяцейшы Сінод. Мікалай Мацвеевіч моцна закахаўся ў Наталлю і яны сталі жыць нявенчанымі. Так яны жылі 12 гадоў, у іх было трое дзяцей. Мікалай Мацвеевіч купіў Наталлі ў Растове-на-Доне трохпавярховы дом на вуліцы Пушкінскай  (руск.) (ён захаваўся да гэтага часу). Наталля прадала яго ў 1910 годзе пасля смерці Мікалая Мацвеевіча, на атрыманыя грошы купіла меншы дом, на вуліцы Сянной (цяпер — вуліца М. Горкага). У 1920-х гадах гэты дом нацыяналізавалі, жонцы пакінулі некалькі пакояў на другім паверсе.

Указам Сената ад 13 красавіка 1892 года грамадзянскаму інжынеру тытулярнаму саветніку архітэктару Мікалаю Сакалову быў нададзены чын калежскага асэсара. Памёр нечакана ад інфаркту. Перад смерцю Сінод дазволіў Сакалову ануляваць першы шлюб. Пахаваны на Крыжаўзвіжанскіх гарадскіх могілках.

Remove ads

Творчасць

На творчыя ідэі дойліда аказала ўплыў дзяцінства і юнацтва, праведзенае ў Прыбалтыцы, пачатак архітэктурна-мастацкай дзейнасці, якая праходзіла ў Рызе. Творчасць М. М. Сакалова канца XIX — пачатку XX стагоддзя спрыяла фарміраванню гістарычнага аблічча цэнтральнай часткі горада Растова-на-Доне.

Да яркіх прыкладаў эклектычнай неаготыкі Растова-на-Доне ставяцца пабудаваная ім не захаваная да нашых дзён Лютэранская царква (рог вул. Сядова і вул. Сакалова); дом братоў Мартын  (руск.) (рог вул. Вялікай Садовай  (руск.) і зав. Крапаснога), пабудаваны ў традыцыях культавай нямецкай архітэктуры; будынак Камерцыйнага вучылішча — цяпер Растоўскага дзяржаўнага будаўнічага ўніверсітэта  (руск.) (скрыжаванне вул. Сацыялістычнай  (руск.) і зав. Багацянаўскага).

Thumb
Стары Базар  (руск.)

Будучы майстрам «цаглянага стылю  (руск.)» канца XIX-пачатку XX стагоддзя Сакалоў Мікалай Мацвеевіч праектаваў будынкі, якія ўвайшлі ў спіс архітэктурных помнікаў Растова, да іх ставяцца: галоўны корпус Мікалаеўскай гарадской бальніцы  (руск.) (1902), лякарня для псіхічнахворых, Дом працавітасці  (руск.) П. Р. Максімава[3], корпус крытых рынкаў на плошчы Старога Базару  (руск.), Новапакроўская царква, будынак камерцыйнага вучылішча (1905), царква Іверскай Божай маці Іверскага жаночага манастыра  (руск.), Царква Міхаіла Архангела  (руск.), храм Святога Роўнаапостальнага князя Уладзіміра  (руск.), народнае вучылішча імя М. І. Токарава. Па праекце Сакалова пабудаваны жылы дом па Вялікай Садовай, 51[4] (1886), былы адной з дамінант на Вялікай Садовай вуліцы, двухпавярховы асабняк  (руск.) амерыканскага консульства па Вялікай Садовай, д. 125 (цяпер Дом мастака), кантора купца Максімава  (руск.) (1880).

З 1897 па 1900 год Сакалоў кіраваў будаўнічай камісіяй, якая займалася будаўніцтвам будынка Гарадскога дома  (руск.) па праекце прафесара архітэктуры, майстра эклектыкі А. М. Памяранцава  (руск.).

Працы архітэктара
Thumb
Дом братоў Марцін
Дом братоў Мартын
Thumb
Дом працавітасці ў Растове-на-Доне
Дом працавітасці ў Растове-на-Доне
Thumb
Народнае вучылішча імя Н. І. Токарава
Народнае вучылішча імя М. І. Токарава
Thumb
Будынак камерцыйнага вучылішча
Будынак камерцыйнага вучылішча
Remove ads

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads