Мікалай Мікалаевіч Ількевіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мікалай Мікалаевіч Ількевіч (нар. 1 жніўня 1958, вёска Бершты, Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць) — расійскі пісьменнік і гісторык, навуковы супрацоўнік мемарыялу «Катынь», галоўны рэдактар часопісу «Годы» (Смаленск).

Хуткія факты Мікалай Мікалаевіч Ількевіч, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Кіеўскае вышэйшае агульнавайсковае вучылішча (1979), Акадэмію Федэральнай службы бяспекі Расійскай Федэрацыі (1993). Служыў ва Узбекістане, Афганістане, Азербайджане. З 1992 года начальнік Цэнтра грамадскіх сувязей Упраўлення ФСБ РФ па Смаленскай вобласці. У 1999 годзе звольніўся з вайсковай службы ў званні падпалкоўніка.

Аўтар дакументальных твораў пра палітычныя рэпрэсіі ў СССР, у тым ліку на Смаленшчыне, пра лёсы дзеячаў беларускай культуры — Максіма Гарэцкага (кніга «Душа дваілася», 1997), Гаўрылы Гарэцкага («Акадэмік Гаўрыіл Гарэцкі», 1998), Вацлава Ластоўскага, Язэпа Лёсіка, А.Ляўданскага і іншых.

З 1996 года быў сябрам Саюза расійскіх пісьменнікаў, але ў 2003 годзе добраахвотна пакінуў Саюз у знак пратэсту. Галоўны рэдактар смаленскага часопіса-штоквартальніка «Годы» (з 1998).

Remove ads

Публікацыі

  • Мікалай Ількевіч. Апошняя справа паўстанца Пракулевіча, ARCHE № 3 2009

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» 3-й ступені (1986), 4 медалямі СССР, медалём РФ, медалём Манголіі, 3 медалямі Афганістана.

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads