Мікалай Мікалаевіч Зацэпін
вучоны ў галіне фізікі неразбуральнага кантролю From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мікалай Мікалаевіч Зацэ́пін[1] (руск.: Николай Николаевич Зацепин; 16 лютага 1917; с. Сцежкі, Дзягцянскі раён, Тамбоўская вобласць, Расія — 6 мая 2015[2]) — савецкі і беларускі вучоны ў галіне электрамагнетызму і фізікі неразбуральнага кантролю. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1972), доктар тэхнічных навук (1967), прафесар (1971). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Маскоўскі педагагічны інстытут імя К. Лібкнехта (1940). У 1943—1949 гг. працаваў начальнікам цэха, галоўным энергетыкам, галоўным інжынерам на прадпрыемствах трэста «Каркінвугаль» у Чалябінскай вобласці. У 1952—1954 гг. вучоны сакратар, у 1954—1970 гг. загадчык групай, загадчык лабараторыі Інстытута фізікі металаў АН СССР. З 1971 г. загадчык Аддзелам фізікі неразбуральнага кантролю АН БССР і загадчык лабараторыі электрамагнетызму гэтага аддзела. У 1980—1987 гг. дырэктар Інстытута прыкладной фізікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, з 1987 г. галоўны навуковы супрацоўнік інстытута.
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Стварыў новыя навуковыя напрамкі і атрымаў фундаментальныя вынікі па нелінейнай тэорыі метаду вышэйшых гармонік, нелінейнай магнітадынамікі і магнітастатыкі, тэорыі шматпараметравых метадаў неразбуральнага кантролю, стварэнню метадаў і сродкаў кантролю і якасці механічных уласцівасцяў і ўмацаваных слаёў вырабаў. Распрацаваў навуковыя асновы магнітнай і віхратокавай дэфектаскапіі. Аўтар больш за 370 навуковых прац, у тым ліку 6 манаграфій, больш за 120 вынаходніцтваў.
Remove ads
Узнагароды
- Дзяржаўная прэмія БССР 1976 за даследаванне, распрацоўку і ўкараненне электрамагнітных метадаў і сродкаў неразбуральнага кантролю механічных уласцівасцяў ферамагнітных матэрыялаў і вырабаў.
- ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1979),
- ордэн Чырвонай Зоркі (1968),
- ордэн Айчыннай вайны II ступені (1985).
Асноўныя працы
- Метод высших гармоник. — Мн., 1980.
- Магнитная дефектоскопия. — Мн., 1981 (совм. с Л. В. Кортавой).
- Феррозондовые преобразователи с поперечным возбуждением. — Мн., 1988 (совм. с В. Г. Горбашем).
- Гармонические составляющие динамической и магнитной проницаемости. Векторные диаграммы второй и четвертой гармоник // Техническая электродинамика. 2000. № 1.
Зноскі
- Памяти учёного (руск.)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads