Мікалай Мікалаевіч Зацэпін

вучоны ў галіне фізікі неразбуральнага кантролю From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мікалай Мікалаевіч Зацэ́пін[1] (руск.: Николай Николаевич Зацепин; 16 лютага 1917; с. Сцежкі, Дзягцянскі раён, Тамбоўская вобласць, Расія — 6 мая 2015[2]) — савецкі і беларускі вучоны ў галіне электрамагнетызму і фізікі неразбуральнага кантролю. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1972), доктар тэхнічных навук (1967), прафесар (1971). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Хуткія факты Мікалай Мікалаевіч Зацэпін, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Маскоўскі педагагічны інстытут імя К. Лібкнехта (1940). У 1943—1949 гг. працаваў начальнікам цэха, галоўным энергетыкам, галоўным інжынерам на прадпрыемствах трэста «Каркінвугаль» у Чалябінскай вобласці. У 1952—1954 гг. вучоны сакратар, у 1954—1970 гг. загадчык групай, загадчык лабараторыі Інстытута фізікі металаў АН СССР. З 1971 г. загадчык Аддзелам фізікі неразбуральнага кантролю АН БССР і загадчык лабараторыі электрамагнетызму гэтага аддзела. У 1980—1987 гг. дырэктар Інстытута прыкладной фізікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, з 1987 г. галоўны навуковы супрацоўнік інстытута.

Remove ads

Навуковая дзейнасць

Стварыў новыя навуковыя напрамкі і атрымаў фундаментальныя вынікі па нелінейнай тэорыі метаду вышэйшых гармонік, нелінейнай магнітадынамікі і магнітастатыкі, тэорыі шматпараметравых метадаў неразбуральнага кантролю, стварэнню метадаў і сродкаў кантролю і якасці механічных уласцівасцяў і ўмацаваных слаёў вырабаў. Распрацаваў навуковыя асновы магнітнай і віхратокавай дэфектаскапіі. Аўтар больш за 370 навуковых прац, у тым ліку 6 манаграфій, больш за 120 вынаходніцтваў.

Remove ads

Узнагароды

Асноўныя працы

  • Метод высших гармоник. — Мн., 1980.
  • Магнитная дефектоскопия. — Мн., 1981 (совм. с Л. В. Кортавой).
  • Феррозондовые преобразователи с поперечным возбуждением. — Мн., 1988 (совм. с В. Г. Горбашем).
  • Гармонические составляющие динамической и магнитной проницаемости. Векторные диаграммы второй и четвертой гармоник // Техническая электродинамика. 2000. № 1.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads