Мікалай Мікалаевіч Каржанеўскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мікалай Мікалаевіч Каржанеўскі (6 снежня 1906, Фасціў, Кіеўская губерня — 5 студзеня 1944 ці 9 студзеня 1944, Віцебская вобласць) — савецкі ваенны дзеяч, удзельнік вызвалення Беларусі ад нямецкіх захопнікаў ў гады Вялікай Айчыннай вайны, генерал-маёр (1942), камандзір 26-й гвардзейскай стралковай дывізіі.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 6 снежня 1906 года ў горадзе Фастаў Кіеўскай губерні (сучасная Кіеўская вобласць Украіны).
У 1924 годзе па камсамольскай пуцёўцы быў накіраваны ў Адэскую ваенную школу. У 1937 годзе скончыў Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзэ і служыў начальнікам штаба дывізіі ў Забайкальскай ваеннай акрузе.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны удзельнічаў у бітве пад Масквой. З сакавіка 1942 года — камандзір 26-й гвардейскай Усходне-Сібірскай стралковай дывізіі. Дывізія пад яго камандаваннем вызначылася ў снежні 1943 года пры вызваленні горада Гарадок (Віцебская вобласць) у ходзе Гарадоцкай аперацыі і атрымала ганаровае найменне «Гарадоцкая».
Загінуў 5 студзеня 1944 года ад выбуху снарада пры руху ў напрамку Віцебска. Пахаваны ў Гарадку на Ваенных могілках. На яго магіле ўстаноўлены бюст.
Remove ads
Ушанаванне памяці
- Імем М. М. Каржанеўскага названа адна з вуліц горада Гарадок.
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads