Мікалай Мікалаевіч Каўцэвіч

беларускі фізік, прафесар (1932), заслужаны дзеяч навукі Беларусі (1949) From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мікалай Мікалаевіч Каўцэвіч (5 верасня 1897, Любча, Навагрудскі павет, Мінская губерня — 1 ліпеня 1949, Горкі) — беларускі фізік, прафесар (1932), заслужаны дзеяч навукі БССР (1949).

Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 5 верасня 1897 года ў Любчы Навагрудскага павета Мінскай губерні (цяпер — Навагрудскі раён Гродзенскай вобласці).

Па сканчэнні Навагрудскай пачатковай школы паступіў у Віленскую гімназію, затым перавёўся ў Мінскую класічную гімназію, якую паспяхова скончыў у 1909 годзе. У тым жа годзе паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта.

Служыў у арміі, працаваў у харчовай камісіі, выкладаў матэматыку.

У 1922 годзе вярнуўся ў Беларусь, выкладаў у політэхнічным інстытуце і ў інстытуце сельскай гаспадаркі.

У 1925 годзе стаў выкладчыкам сельскагаспадарчага інстытута на кафедры фізікі. У 1932 годзе яму было прысвоена званне прафесара. З 1938 года сумяшчаў працу загадчыка кафедры з пасадай дэкана агранамічнага факультэта.

У гады вайны быў накіраваны ў Свярдлоўск, дзе ў сельскагаспадарчым інстытуце да лістапада 1944 года працаваў загадчыкам кафедры фізікі, затым да лета 1945 года — прафесарам кафедры фізікі Маскоўскага гідрамеліяратыўнага інстытута.

У верасні 1945 года загадам міністра сельскай гаспадаркі СССР прызначаны дырэктарам Беларускага сельскагаспадарчага інстытута.

Памёр 1 ліпеня 1949 года ў Горках. Пахаваны ў Мінску на Вайсковых могілках.

Remove ads

Узнагароды

У 1940 годзе атрымаў ордэн «Знак Пашаны» і Ганаровую грамату Вярхоўнага Савета БССР. У снежні 1948 года было прысвоена званне заслужанага дзеяча навукі БССР.

Ушанаванне памяці

У 2001 годзе выйшла брашура, прысвечаная Мікалаю Мікалаевічу Каўцэвічу.

Літаратура

  • Каўцэвіч Мікалай Мікалаевіч // Памяць: гіст.-дакум.хроніка Горацкага р-на. — Мн., 1996. — С. 564.
  • Скаромная, С. Быў рэктарам акадэміі / С. Скаромная // Новае жыццё (Навагрудскага раёна). — 2001. — 29 снежня.
  • Каўцэвіч Мікалай Мікалаевіч // Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : у 5 т. — Мінск, 1981. — Т. 5. — С. 297.
  • Каўцэвіч Мікалай Мікалаевіч // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Горацкага раёна. — Мінск, 1996. — С. 564.
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads