Мікалай Мікалаевіч Корбут

беларускі дзяржаўны дзеяч From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мікала́й Мікала́евіч Ко́рбут (14 красавіка 1963, в. Ужа Капыльскага раёна, Мінская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч.

Хуткія факты Мікалай Мікалаевіч Корбут, Кіраўнік справамі прэзідэнта ...
Remove ads

Біяграфія

Пасля заканчэння школы паступіў у Мар’інагорскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны тэхнікум. У 1988 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя. В. У. Куйбышава.

Працаваў інструктарам, галоўным эканамістам фінансава-эканамічнага аддзела Камітэта па зямельнай рэформе і землеўпарадкаванню пры Савеце Міністраў Беларусі.

З 1994 года займаў пасаду начальніка ўпраўлення па абслугоўванню дыпламатычнага корпуса і афіцыйных дэлегацый «Дыпсэрвіс» Кіраўніцтва справамі прэзідэнта.

У 2001—2009 гадах — Першы намеснік кіраўніка спраў прэзідэнта.

4 снежня 2009 года быў прызначаны кіраўніком спраў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь[1], а 18 студзеня 2013 года быў вызвалены з пасады ў сувязі з пераходам на іншую працу[2].

22 студзеня 2018 года ўказам прэзідэнта № 23 быў вызвалены з пасады памочніка Прэзідэнта Беларусі па агульных пытаннях у сувязі з пераходам на іншую работу і ўзгоднены на пасаду намесніка дзяржсакратара — члена Пасткама Саюзнай дзяржавы[3].

Remove ads

Узнагароды

Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», ордэнам Айчыны III ступені (2016)[4].

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads